Пяршаі
Пярша́і[1] (трансліт.: Piaršai, руск.: Першаи) — аграгарадок на рацэ Пяршайцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Месціцца на аўтадарозе Валожын—Івянец, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 63 км ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр Пяршайскага сельсавета.
Аграгарадок
Пяршаі
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Пяршаі ад назвы ракі Пяршайка. Тая — балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма мела выгляд тыпу *Péršeja. Звязана з літоўскім perša «незамерзлае месца ў лёдзе; крынічнае месца ў балоце», pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку», pro-peršas «вір у рацэ ці ў возеры». Значэнне назвы Пяршайкі можна перадаць як «Крынічная (рака)».
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладанне касцёла датуецца 1492 годам. З 1493 года паселішча знаходзілася ў валоданні біскупа віленскага Войцеха.
Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтр воласці. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, працавалі 2 карчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета[2]. На 1800 год тут было 36 двароў, касцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча.
Паводле вынікаў перапісу (1897) у Пяршаях было 59 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазін, крама і карчма.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага, з 1926 года Валожынскага павета.
У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў. У 2000-я Пяршаі атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.
-
Стары касцёл
-
Новы касцёл
-
Касцельная вуліца
Насельніцтва
правіцьДэмаграфія
правіць- XVIII стагоддзе: 1800 год — 191 чал.
- XIX стагоддзе: 1897 год — 391 чал.
- XX стагоддзе: 1921 год — 361 чал.[4]; 1999 год — 688 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2001 год — 678 жыхароў, 270 двароў[6]; 2010 год — 663 чал.
Інфраструктура
правіцьУ Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. На тэрыторыі СВК «Пяршаі—2003».
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касцёл Святога Юр’я і Божай Маці (1930-я)
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба
Галерэя
правіць-
Касцёл
-
Інтэр'ер касцёла
-
Новая царква
Вядомыя асобы
правіць- Францішак Вінцэнтавіч Кушаль (1895—1968) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч, публіцыст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м.
- ↑ Jelski A. Pierszaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 99.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Батвіннік М. Пяршаі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 16.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Батвіннік М. Б. Пярша́і // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пяршаі
- Вёска Пяршаі // radzima.org
- Першаи // Глобус Беларуси (руск.)