Пётр Фёдаравіч Лысенка

(Пасля перасылкі з Пётр Лысенка)

Пётр Фёдаравіч Лысенка (нар. 16 верасня 1931, в. Зарачаны, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 23 сакавіка 2020) — беларускі археолаг, доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002).

Пётр Фёдаравіч Лысенка

Дата нараджэння 16 верасня 1931(1931-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 2020(2020-03-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, гісторык
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар гісторыі
Альма-матар
Вядомыя вучні Алег Анатольевіч Макушнікаў
Вядомы як вядучы археолаг Палесся
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Агульныя звесткі

правіць

З бацькамі пераехаў з Зарачан у г. Пінск (Брэсцкая вобласць). Скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1953).

З 1964 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара сярэдневяковай археалогіі, загадчык аддзела археалогіі Сярэдневякоўя, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Берасце, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Менск. Пры раскопках у Брэсце, упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Русі, выявіў жылыя пабудовы на 12 — 13 вянцоў з аконнымі праёмамі і фрагментамі даху — т. зв. курыцамі і самцамі. Прыйшоў да высновы, што Брэст заснаваны дрыгавічамі. Вынікам даследаванняў было адкрыццё археалагічнага музея «Бярэсце».

 
П. Ф. Лысенка дэманструе фатаграфіі археалагічных знаходак у Тураве і Брэсце — на прэзентацыі факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля ў ходзе XXII Міжнароднай кніжнай выстаўкі, Мінск, 14.02.2015.

На раскопках у Тураве выявіў рэшткі храма, верагодна, разбуранага землятрусам у XIII ст. Па выніках раскопак створаны Тураўскі археалагічны музей-павільён.

Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў; падрыхтаваў шэраг навукоўцаў. З 1994 г. — у складзе экспертнага савета Вышэйшага атэстацыйнага камітэта (ВАК) Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках, з 1999 г. — старшыня экспертнага савета ВАК па археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных навуках. Працяглы час быў старшынёй палявога камітэта Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Званні і прэміі

правіць
  • Древнейшие города Белоруссии. — Мн., 1966. (Сумесна з Г. В. Штыхавым) (руск.)
  • Города Туровской земли. — Мн., 1974. (руск.)
  • Берестье. — Мн., 1985. (руск.)
  • Открытие Берестья. — Мн., 1989; 2007, 2-е изд. (руск.)
  • Дреговичи. — Мн., 1991. (руск.)
  • Древний Пинск IX—XIII вв. — Мн., 1997; Пинск, 2007, 2-е изд. (руск.)
  • Туровская земля IX—XIII вв. — Мн., 1999; 2001, 2-е изд. (руск.)
  • Древний Туров. — Мн., 2004. (руск.)
  • Сказание о Турове. — Мн., 2006; 2007, 2-е изд. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Каваленя А., Ляўко В., Мядзведзеў А. Даследчык Тураўскай зямлі: да 75-годдзя з дня нараджэння і 45-годдзя навуковай дзейнасці Пятра Фёдаравіча Лысенкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 9. — С. 53—57.
  NODES