Раствор — гамагенная сістэма з двух і больш кампанентаў.

Растварэнне солі ў вадзе

Складаецца з растваральніку, растворанага рэчыва і прадуктаў іхняга ўзаемадзеяння. Адрозніваюць вадкія растворы (напрыклад, марская вада), цвёрдыя (напрыклад, сплавы медзі з золатам), газавыя (напрыклад, паветра). Па наяўнасці электралітычнай дысацыяцыі адрозніваюць два класы раствораў: электраліты і неэлектраліты. Састаў раствораў апісваецца канцэнтрацыямі кампанентаў.

Растваральнасць рэчыва ў растваральніку можа быць абмежаванай, у гэтым выпадку ўтвараецца насычаны раствор і лішак рэчыва аддзяляецца ў сваю фазу. Аднак некаторыя рэчывы раствараюцца ў любых суадносінах. У гэтым выпадку найбольш распаўсюджаны кампанент раствора звычайна называюць растваральнікам, а іншыя рэчывы — растворанымі рэчывамі[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Matti Tiilikainen, Ilkka Virtamo: Kemia 1, s. 55-60. WSOY, 1968.

Літаратура

правіць
  • Streitwieser, Andrew; Heathcock, Clayton H.; Kosower, Edward M. (1992). Introduction to Organic Chemistry (4th ed. ed.). Macmillan Publishing Company, New York. ISBN 0-02-418170-6. {{cite book}}: |edition= мае залішні тэкст (даведка)
  NODES