Саман
Сама́н (ад турэцк.: saman «салома») — будаўнічы матэрыял на аснове сумесі гліны з саломай.
Гісторыя
правіцьНайстаражытнейшыя канструкцыі з саману знойдзены на тэрыторыі Сірыі (9 тысячагоддзе да н. э.) і Ізраіля (8 тысячагоддзе да н. э.). Старажытнаегіпецкі іерогліф dbt ( ), што значыў саманную цэглу, пазней праз копцкую мову трапіў у арабскую, а потым у еўрапейскія, адкуль паходзіць слова adobe, якое таксама значыць «саман». У нашы дні саман шырока выкарыстоўваецца для малаэтажных пабудоў ў Азіі, краінах паўднёвай Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўночнай і Заходняй Афрыкі. На Беларусі саманныя пабудовы ўзводзяцца з другой паловы XX ст. для эканоміі іншых будаўнічых матэрыялаў або ў экалагічным будаўніцтве.
Склад
правіцьДля вырабу простага самана дастаткова змяшаць вільготную гліністую зямлю з саломай. Гліна з’яўляецца напаўняльнікам і кансервантам, а салома — натуральнай фібрай, што арміруе гліну, захоўвае форму пры высыханні, надае матэрыялу пругкасць. Для павелічэння трываласці ў саман дадаюць пясок, друз, драўняную фібру, гной, яечны бялок, клеі, вапну і г. д. Саман патрабуе доўгага высыхання, таму ў большасці выпадкаў з яго загадзя вырабляюць блокі, якія пазней выкарыстоўваюць у будоўлі.
Вартасці
правіцьСаман — эканамічны і даступны будаўнічы матэрыял, мае дастатковую цеплаправоднасць, каб пры таўшчыні сцен 600—800 мм захоўваць цяпло знутры будынка ўзімку і прахалоду ўлетку. Будынкі з саману вогнетрывалыя. Адзін з галоўных недахопаў — тое, што саман усмоктвае вільгаць, пры гэтым парушаецца ўнутраная структура і могуць здарацца разбурэнні. Для таго, каб гэта папярэдзіць, са знешняга боку сцены тынкуюць, выкарыстоўваюць для аздаблення ізаляцыйныя матэрыялы. Саманныя сцены могуць паражацца грызунамі і казуркамі, іх трываласць значна меншая, чым у абпаленай цэглы або бетона.
Галерэя
правіць-
Паверхня сухога самана
-
Саманная рампа (Старажытны Егіпет)
-
Дом з саманных блокаў у Іспаніі