Святы Эмерык
Святы Эмерык, Святы Імрэ, Эмерык Венгерскі (венг.: Imre); каля 1000 года ў Веспрэме, памёр 2 верасня 1031 года ў Трансільваніі — каталіцкі святы, венгерскі каралевіч з дому Арпадаў, сын караля Іштвана Святога.
Эмерык | |
---|---|
Imre | |
Дата нараджэння | 1000[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1031 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | Каталіцкая царква |
Кананізаваны | 1083 |
У ліку | каталіцкі святы |
Дзень памяці | 4 лістапада |
Заступнік | юнацтва |
Атрыбуты | лілея |
Бацька | Іштван I Святы |
Маці | Гізела Баварская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пра жыццё Імрэ захавалася мала звестак. Ён быў меркавана другім сынам караля Іштвана і адзіным, які дажыў да сталага ўзросту. Пра паходжанне імя Імрэ існуе дзве версіі. Па адной, Імрэ быў названы ў гонар дзядзькі, імператара Генрыха Святога, такім чынам, Імрэ - венгерскі варыянт імя Генрых[2]. Па іншай версіі, Імрэ - гэта венгерскі варыянт нямецкага імя Эмерых[3]. У маладосці яго настаўнікам быў Святы Гелерт, які выхоўваў прынца ў строгім і аскетычным духу. Іштван I бачыў у Імрэ свайго пераемніка, пісаў для яго павучання, у якіх выкладаў саветы па кіраванні дзяржавай і планаваў у канцы жыцця зрабіць яго сваім суправіцелем. Існуе паданне, што Імрэ даў у кафедральным саборы Веспрэма зарок цноты[4].
Ва ўзросце 31 года Імрэ загінуў ад нападу кабана падчас палявання ў Трансільваніі на тэрыторыі сучаснага румынскага жудзеца Біхор. Быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Секешфехервары. Аж да пачатку турэцкага прыгнёту магіла Эмерыка была аб'ектам паломніцтваў. У 1083 годзе Імрэ быў кананізаваны папам Рыгорам VII адначасова са сваім бацькам. Дзень памяці ў Каталіцкай царкве — 4 лістапада. Галоўны іконаграфічны атрыбут — лілея, сімвал бязгрэшнасці.
Шанаванне святога Эмерыка прывяло да таго, што імя Эмерык (формы Эмеры, Эмары, Эмрык, Амерыкус, Амерыга) распаўсюдзілася па Еўропе паралельна з імем Генрых.[2].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132969815 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б St. Emeric of Hungary Архівавана 20 жніўня 2016.
- ↑ The etymology and history of first names
- ↑ Сайт г. Веспрэм(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2009. Праверана 28 сакавіка 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Эмерык Венгерскі
- http://freepages.genealogy.rootsweb.ancestry.com/~dlemrick/stemeric.htm Архівавана 20 жніўня 2016.
- St. Emeric