Селеніды
Селеніды — злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі. Вядомыя для металаў і неметалаў. Крышталічныя рэчывы часта з металічным бляскам. Па хімічных уласцівасцях блізкія да сульфідаў і тэлурыдаў. Маюць паўправадніковую або металічную электраправоднасць. Выкарыстоўваюць у фотарэзістарах і фотаэлементах (селенід цынку, кадмію, ртуці), у лазерах (селенід галію), як кампаненты сухіх антыфрыкцыйных змазак пры ўмовах высокага вакууму (напрыклад, у касмічных апаратах) і цвёрдых змазак вузлоў трэння машын, каталізатары ў арганічным сінтэзе (селенід малібдэну, вальфраму, ніобію), пігменты для фарбаў (селенід кадмію)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).