Скарпіёны (Scorpiones) — атрад класа Павукападобныя (Arachnida), падтыпа Хеліцэравыя (Chelicerata), тыпу Членістаногія (Arthropoda).

Скарпіёны

Androctonus crassicauda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorpiones C. L. Koch, 1837

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82713
NCBI  6855
EOL  8542
FW  243100

Апісанне

правіць

Прыналежныя да гэтага атрада жывёлы — выключна наземныя формы, якія сустракаюцца толькі ў гарачых краінах. Усяго вядома каля 1200 відаў скарпіёнаў. Сярод іх і самыя вялікія павукападобныя, такія як гвінейскі імператарскі скарпіён, які дасягае ў даўжыню 180 мм, і самыя маленькія — даўжынёй усяго 13 мм. Слова скарпіён паходзіць са стар.-грэч.: σκορπιός — скорпіёс.

Вядомы з сілуру. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных паясах, на поўдні ўмеранага пояса. Жывуць у камяністых мясцінах, у гарах, пустынях, вільготных лясах, на марскіх узбярэжжах.

Даўжыня звычайна 5—10 см. Галавагрудзі ўкрыты суцэльным панцырам з парай сярэдзінных і некалькімі парамі бакавых вачэй. Членістая гібкая метасома («хвост») мае на апошнім членіку брушка парную ядавітую залозу, якая адкрываецца на канцы выгнутага джала. Хеліцэры невялікія, клюшнепадобныя. Клюшні масіўныя. Дыхаюць лёгкімі. Апладненне сперамтафораміЮ вонкава-ўнутранае. Жывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы. Начныя драпежнікі.

Укол балючы для чалавека, а некаторых трапічных — смяротны.

Сямействы

правіць

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  NODES