Склера

вонкавая абалонка вока

Скле́ра[1] (ад грэч. σκληρός — цвёрды) — бялочная абалонка — вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае ахоўную і апорную функцыі. Утворана сабранымі ў пучкі калагенавымі валокнамі  (руск.) валокнамі. Складае 5/6 фібрознай абалонкі вока. Сярэдняя таўшчыня ад 0,3 да 1 міліметра. Таўшчыня склеры ў дзяцей настолькі малая, што праз яе прасвечвае глядзельны пігмент, які надае ёй блакітнае адценне. З узростам таўшчыня склеры павялічваецца.

Склера фарміруе белую частку вока чалавека

Праз вянозны сінус  (руск.) склеры, утвораны мноствам дробных паражнін у зоне злучэння яе з рагавіцай  (руск.), адбываецца адток вадкасці з пярэдняй камеры вока.

Зноскі

Літаратура

правіць
  NODES