Снег
Снег — атмасферны ападак крышталікаў ільда ў выглядзе шасцікутных зорак, злучаных у шматкі снегу.
Апады снегу спалучаныя з ветрам называюць «завірухай». Зярністы снег — снег у выглядзе вельмі малых крышталікаў ільду з сярэднім памерам меней 1 мм.
Снежнае покрыва мае вяліка экалагічнае значэнне, ахоўвае глебу і расліны ад моцных маразоў.
Утварэнне крышталаў
правіцьСнег узнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія з’яўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя вуглы толькі 60° і 120°.
Пры хуткіх зрухах паветра, крышталікі неаднаразова вертыкальна рухаюцца ў атмасферы, часткова таючы і крышталізуючы ізноў. У выніку гэтага ўтвараецца змешаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасць, што існаванне аднолькавых сняжынак немагчыма.
Сняжынкі
правіцьБелы колер абумоўлены ўтрыманнем у сняжынцы паветра. Святло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і рассейваецца. Сняжынкі складаюцца на 95 % з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасць і параўнальна павольную хуткасць падзення (0,9 км/г). Самая вялікая сняжынка мела дыяметр 12 см, але звычайна сняжынкі маюць каля 5 мм у дыяметры пры масе 0,004 г.
Раставанне
правіцьСнег растае пры тэмпературах паветра вышэй за 0 °C ці ад сонечнага святла. Вільготнае паветра спрыяе раставанню.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Снег