У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Спатканне — адна з формаў сацыяльнага ўзаемадзеяння  (руск.), частка інстытута заляцання, што мае мэтай ацаніць адзін аднаго на прыдатнасць у якасці партнёра для інтымных адносін ці шлюбнага саюза[1]. Хоць тэрмін мае некалькі значэнняў, звычайна ён ставіцца да акта сустрэчы і ўдзелу па сузгоднасці ў некаторай сацыяльнай актыўнасці публічна, разам, як пара.

Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Прынятыя практыкі і звычаі спаткання, як і тэрміны, што выкарыстоўваюцца для яго апісання, значна адрозніваюцца ад краіны да краіны. У самым агульным сэнсе гэта сустрэча двух чалавек, што наладжваюць стасункі і вывучаюць, сумяшчальныя ці яны для правядзення часу разам публічна як пара. Яны могуць мець, а могуць пакуль яшчэ і не мець сексуальных адносін адзін з адным. Гэты перыяд заляцання часам разглядаецца як папярэднік змовіны  (руск.) ці шлюбу.

    У гісторыі

    правіць

    З пункту гледжання гісторыі чалавека ў цывілізацыі, спатканне як інстытут адносна новая з'ява, якая галоўным чынам з'явілася ў апошнія некалькі стагоддзяў. З пункту погляду антрапалогіі і сацыялогіі, спатканне злучана з іншымі інстытутамі, такімі як шлюб і сям'я, якія таксама хутка змяняліся і падвяргаліся ўплывам, у тым ліку ад дасягненняў у вобласці тэхналогій і медыцыны. Як людзі развіліся з паляўнічых-збіральнікаў  (руск.) у цывілізаванае грамадства і зусім нядаўня ў сучаснае грамадства, гэтак і ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі адбыліся істотныя змены, з, мабыць, адзінай біялагічнай сталай, якая складаецца ў тым, што сталыя жанчыны і мужчыны павінны ўступаць у палавыя адносіны для вытворчасці нашчадкаў (хоць і гэта змяняецца са з'яўленнем «дзяцей з прабіркі», экстракарпаральнага апладнення  (руск.) і таму падобнага).

     
    Ф. Б. Дзіксі. «Рамеа і Джульета». 1884.

    З развіццём у сучаснае грамадства ў шмат каго захадных краінах усё часцей спатканне рабілася самаарганізаванай дзейнасцю двух маладых людзей, якія сустракаюцца як пара на публіцы разам.

    Спатканні могуць значна адрознівацца ў залежнасці ад нацыянальнасці, звычаяў, рэлігійнага выхавання, тэхналогій і сацыяльнага класа, таксама ёсць важныя выняткі адносна асабістых свабод, што засталіся ў многіх краінах, што дагэтуль практыкуюць дамоўныя шлюбы, вымогу пасагу і забараняюць аднаполыя пары. І дагэтуль у некаторых частках свету, такіх як Паўднёвая Азія і многія рэгіёны Сярэдняга Усходу, знаходжанне на публіцы з іншым чалавекам як пара не толькі не вітаецца, але нават можа прывесці да сацыяльнага астракізму ў дачыненні абодвух.

    У XX стагоддзі спатканне часам разглядалася як папярэднік шлюбу, але магло быць і самамэтай, то бок нефармальнай сацыяльнай дзейнасцю, падобнай на сяброўства. Галоўным чынам чалавек гэтым займаўся толькі некаторую частку жыцця ў дашлюбным узросце[2], але, паколькі шлюб стаў менш сталым са з'яўленнем развода, спатканне таксама можа адбыцца і ў іншых узростах на працягу жыцця людзей.

    На практыцы

    правіць
       
    Пара на спатканні ў кафэ (злева). С. Саломко «Спатканне» (справа).

    Сацыяльныя правілы, датычныя спатканняў, значна змяняюцца ў залежнасці ад такіх зменных, як краіна, сацыяльны клас, рэлігія, узрост, сексуальная арыентацыя і пол. Мадэлі паводзін, зазвычай, няпісаныя і ўвесь час змяняюцца. Існуюць значныя адрозненні паміж сацыяльнымі і асабістымі каштоўнасцямі. У кожнай культуры ёсць асаблівыя нормы, якія вызначаюць выбар: дзе людзі маглі б сустрэцца, ці пытае мужчына ў жанчыны дазволу выдаліцца, прымальна цалавацца на першым спатканні, утрыманне гутаркі, хто павінен плаціць за ежу ці забаўкі[3][4], ці дапушчальна падзяліць выдаткі. Бо спатканне можа быць стрэсавай сітуацыяй, есці магчымасць зменшыць напружанасць гумарам.

    Зноскі

    1. С. С. Фролов. Общая социология. — Проспект, 2011. — С. 127-129, 161. — 384 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-392-01769-0.
    2. "Raw dater". The Guardian. 24 January 2009. Праверана 2010-12-08. 24 was the average age for a person to get married in 1851.... {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
    3. MAUREEN DOWD quoting poet Dorothy Parker (2005). "What's a Modern Girl to Do?". The New York Times. Праверана 2010-12-08. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
    4. Bonny Albo. "Who pays on a date?". Dating on About.com. Архівавана з арыгінала 5 студзеня 2011. Праверана 2011-02-20.
      NODES