Сцягно
Сцягно (femur) — праксімальная частка ніжняй канечнасці чалавека (задняй канечнасці ў жывёл, птушак, насякомых і г. д.) паміж тазасцегнавым і каленнымі суставамі.
Будова сцягна ў чалавека
правіцьСцягно абмежавана зверху спераду пахвіннай (пупартавай) звязкай, зверху ззаду — ягадзічнай зморшчынай, знізу — лініяй, праведзенай на 5 см. вышэй надкаленніка. Аснова сцягна — сцегнавая косць. Сцягно мае адну костку — сцегнавую, рухі якой (згінанне/разгінанне, кручэнне, абдукцыя/ аддукцыя) кіруюцца некалькімі групамі цягліц.
На пярэдняй паверхні сцягна знаходзяцца квадрыцапсы. Да гэтай цягліцавай групы адносяцца наступныя чатыры цягліцы: прамая цягліца сцягна, прамежкавая шырокая цягліца сцягна, медыяльная шырокая цягліца на ўнутраным боку сцягна і латэральная шырокая цягліца на вонкавым боку сцягна. На задняй паверхні нагі размешчаны двухгаловая цягліца сцягна і звязаныя з ёй іншыя цягліцы — згінальнікі сцягна.