Травы[1], або травяні́стыя раслі́ны[1][2] — жыццёвая форма раслін, для якой характэрныя неадраўнелыя парасткі, і надземныя часткі, звычайна, адміраюць у канцы вегетацыйнага перыяду.

Трава на полі

Выдзяляюць аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы травяністых раслін бываюць мяккія, сакаўныя або маюць некаторыя характэрныя рысы ўнутранай будовы (слабае адраўненне, рассечаная ці моцна парэнхіматызаваная стэла, адсутнасць перыдэрмы, слабая дзейнасць камбію)[1]. Пупышкі ўзнаўлення траў знаходзяцца на ўзроўні глебы або ў глебе і размешчаны на карэнішчах, каўдэксах, цыбулінах, клубнях, радзей — на падземных паўзучых парастках[1].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  NODES
os 1