Тула

горад у Расіі

Ту́ла (руск.: Тула) — горад у Расіi, цэнтр Тульскай вобласці, гарадской акругі горад Тула. Тула размешчана на поўначы Сярэднярускага ўзвышша на беразе ракі Упы за 193 км на поўдзень ад Масквы. Працягласць горада з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 25 км. Горад-Герой (з 1976 года).

Горад
Тула
руск.: Тула
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
187,7 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
461 692[1] чалавек (2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4872
Паштовыя індэксы
300000 — 300999
Аўтамабільны код
71
Афіцыйны сайт
Тула на карце Расіі ±
Тула (Расія)
Тула
Тула (Тульская вобласць)
Тула

Назва горада Тула ад назвы ракі Тула (> Тулка, Туліца[2]), на ўтоку якой у раку Упа паўстала паселішча.

Назва Тула балцкага паходжання. Корань Tul- у літоўскай рачной назве Tulė, у латышскіх Tuleja, Tulija[3][4].

Гісторыя

правіць

Тула ўпершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе XVI стагоддзя пад 1146 годам. Уваходзіла ў Разанскае княства, з 1503 года ў Маскоўскай дзяржаве. У 16-17 стст. важны ўмацаваны пункт на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 годзе вытрымала аблогу войскаў крымскага хана Даўлет-Гірэя I. У 1607 годзе ў Тульскім крамлі абараняліся паўсталыя сяляне на чале з І. І. Балотнікавым.

У 17 ст. становіцца цэнтрам жалезаробчай прамысловасці на базе мясцовых жалезных руд. У 1712 годзе па ўказе Пятра I у Туле быў заснаваны дзяржаўны зброевы завод. З 1796 года Тула — цэнтр Тульскай губерні. У 19 ст. у Туле развіваюцца вытворчасць зброі і металаапрацоўка, выраб самавараў і гармонікаў, саматужныя металічныя промыслы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку — снежні 1941 года часці Чырвонай арміі абаранялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Транспарт

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Численность постоянного населения
  2. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 84.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 349.
  4. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 34.

Літаратура

правіць
  NODES