Тулава выцягнутае і гнуткае. Сталыя асобіны важаць ад 1 да 1,7 кг, у даўжыню дасягаюць 36—48 см, хвост 15—17 см. Маюць чорна-бурую афарбоўку, аднак некаторыя часткі цела амаль чорныя. Галава мае кантрасны малюнак.
Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі, сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы. Жывуць ў невялікіх лясных масівах, напрыклад парках, гаях і інш., таксама жывуць каля вадаёмаў. Вядуць аселы лад жыцця і прывязваюцца да вызначанага месца рассялення.