ФК Джэноа

італьянскі футбольны клуб

«Джэноа» (італ.: Genoa) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі і аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны і крыкетны клубы былі заснаваны ў 1893 годзе англічанінамі як брытанскі спартыўны клуб за мяжой, ігракамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя англійскай кароны да 10 красавіка 1897 года, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзян[3]. Футбольная секцыя клуба быў створана ў 1897 годзе Джэймсам Рычардсанам Спэнслі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клубам у сваім родзе ў Італіі[4].

Джэноа
Поўная назва Genoa Cricket and Football Club SpA
Заснаваны 1893
Горад Генуя, Італія
Стадыён Луіджы Ферарыс
Умяшчальнасць: 36 599
Уладальнік 777 Partners[d][1]
Прэзідэнт Альберта Дзангрыла[d][1]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 2 месца ў Серыі B
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Падчас сваёй доўгай гісторыі, «Джэноа» перамагала спаборніцтва Серыі A дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ажно ў сезоне 1923/24. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» з’яўляецца чацвёртым найбольш паспяховым італьянскім клубам[5].

Клуб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 чалавек[6]. Гэтая пляцоўка з’яўляецца хатняй для клуба з 1911 года. З 1946 года стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футбольнага клуба з горада, «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасляваеннай гісторыі праводзіць паміж Серыяй A і Серыяй B.

Гісторыя

правіць

Клуб быў заснаваны 7 верасня 1893 года як «Гэнуэзскі крыкетны і атлетычны клуб» (англ.: Genoa Cricket & Athletic Club)[7]. Першапачаткова клуб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы і крыкеце. З-за таго, што клуб быў створаны, каб прадстаўляць Англію за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, гэта значыць такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Англіі[7].

З адкрыццём футбольнай секцыі было прынята рашэнне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзян у дзейнасці клуба. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць змешанай каманды турынскіх клубаў «Інтэрнацыянале» і «Тарынезэ», дзе генуэзскі клуб трываў паражэнне з лікам 1:0[7]. Неўзабаве пасля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клуба «Алесандрыя» з лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць каманд розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Хасеп Марцінес 1998
2   ПА Мортэн Торсбю 1996
3   Аб Аарон Марцін 1997
4   ПА Коні Дэ Вінтэр 2002
5   ПА Эміль Бохінен 1999
8   ПА Кевін Стротман 1990
9   Нап Вітынья 2000
10   Нап Жуніяр Месіяс 1991
11   ПА Альберт Гюдмюндсан 1997
13   Аб Мація Бані 1993
14   Аб Алесандра Вальяка 1998
16   Бр Нікола Леалі 1993
17   ПА Руслан Маліноўскі 1993
Паз. Імя Нар.
18   Нап Калеб Экубан 1994
19   Нап Матэа Рэтэгі 1999
20   Аб Стэфана Сабелі 1993
22   Аб Хаан Васкес 1998
23   Аб Джорджа Чытадзіні 2002
30   Нап Давід Анкіе 2002
32   ПА Мортэн Фрэндруп 2001
33   Аб Алан Матура 2004
39   Бр Даніэле Самарыва 1997
47   ПА Мілан Бадэль (капітан) 1989
55   Аб Рыджэсіяна Хапс 1993
90   Аб Джэд Спенс 2000
99   Бр Франц Штольц 2001

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES