ФК Феенорд

нідэрландскі футбольны клуб

«Феенорд» (нідэрл.: Feyenoord Rotterdam) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Ротэрдам. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клуб змяніў сваю назву на сучасную і пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 13-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 4-разовы ўладальнік Суперкубка Нідэрландаў.

Феенорд
Feyenoord.png
Поўная назва нідэрл.: Feyenoord Rotterdam
Мянушкі нідэрл.: De Trots van Zuid (Гонар Поўдня)
Заснаваны 1908
Горад Ротэрдам, Нідэрланды
Стадыён Дэ Кёйп, Ротэрдам
Умяшчальнасць: 51 177
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Эрэдывізі
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Феенорд» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Нідэрландах. Клуб таксама з’яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЕФА (1974, 2002) і аднага Міжкантынентальнага кубка (1970). «Феенорд» гістарычна з’яўляецца адным з трох дамінуючых клубаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клубы з’яўляюцца адзінымі клубамі, якія правялі ўсе сезоны Эрэдывізіі з моманту яе стварэння ў 1952 годзе.

Клуб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш паспяховы перыяд клуба ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клуб да шасці чэмпіёнскіх тытулаў, двух еўрапейскіх трафеяў, Міжкантынентальнага кубка і, тым самым стаўшы першым нідэрландскім клубам, які атрымаў перамогу ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальным кубку. «Феенорд» мае даўняе супрацьстаянне з «Аяксам», як сутыкненне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрландах. Іхнае дэрбі мае назва Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker).

Гісторыя

правіць

Футбольны клуб «Вільгельміна» быў заснаваны ў пабе Дэ Верээнігінг 19 ліпеня 1908 года[2]. Клуб пачаў гуляць у чырвоных кашулях з сінімі рукавамі і белых майтках[2]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клубе прайшоў шэраг змяненняў у назве каманды і колерах, гэтак у 1909 годзе клуб стаў называцца «Гілеслёйзэ»[3], а потым змяніў назву на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клуб быў перайменаваны ў «Феенорд», у гонар раёна горада, у якім была заснавана каманда[4]. Адразу з назвай былі зменены і колеры клуба, гэта значыць каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клубе і на сёння. У 1917 годзе «Феенорд» выйшаў у нідэрландскую вышэйшую лігу і пераехаў на новы стадыён Кромэ Зандвег[4].

Пасля шаснаццаці гадоў пасля стварэння клуба і ўсяго толькі праз тры гады пасля пачатку выступаў у вышэйшым дывізіёне «Феенорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[4]. Наступным поспехам клуба стала другая перамога ў 1928 годзе. «Феенорд» атрымаў свой першы Кубак Нідэрландаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клуба «Эксельсіёр»[5]. Клуб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе і ў 1936 годзе ў чэмпіянаце.

Дзякуючы выдатным выступам клуба гульні з удзелам клуба пачалі прыцягваць большую колькасць заўзятараў на сваім стадыёне на Кромэ Зандвег, таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусветнай вайны клуб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сезоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадах[6].

Падчас Другой сусветнай вайны «Феенорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ротэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі Дэ Кёйп[6].

Супрацьстаянне

правіць

Амстэрдамскі «Аякс» з’яўляецца галоўным сапернікам «Феенорда»[7]. Два клубы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяння, а матчы паміж двума клубамі называюць Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker). Суперніцтва спалучае ў сябе не толькі супрацьстаянне двух каманд, але і канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ротэрдамам, два горада, якія маюць свае культурныя традыцыі[8]. Сустрэча паміж гэтымі дзвюма камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сезоне[8].

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Джустын Бейло 1998
2   Аб Барт Ньіўкоп 1996
3   Аб Томас Белен 2001
4   Аб Лютсхарэль Гертруйда 2000
5   Аб Кіліндшы Хартман 2001
6   ПА Раміз Зерукі 1998
7   ПА Алірэза Джаханбахш 1993
8   ПА Квінтэн Тымбер 2001
9   Нап Аясэ Уэда 1998
10   Нап Кэлвін Стэнгс 1998
14   Аб Ігар Пайшан 2000
15   Аб Маркас Лопес 1999
16   ПА Томас ван дэн Белт 2001
Паз. Імя Нар.
17   Нап Лука Іванушац 1998
18   Аб Гернот Траўнер (капітан) 1992
19   Нап Янкуба Мінтэ 2004
20   ПА Матс Віфер 1999
22   Бр Тымон Веленройтэр 1995
24   ПА Джывай Зехіэл 2004
25   Нап Леа Саўэр 2005
27   ПА Антоні Міламбо 2005
29   Нап Сант’яга Хіменес 2001
31   Бр Костас Лампру 1991
32   ПА Ондржэй Лінгр 1998
33   Аб Давід Ганцка 1997
39   Бр Мікі ван Сас 2004

Дасягненні

правіць

Нідэрланды

правіць

Еўракубкі

правіць

Міжнародныя турніры

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES