Тытул "фараон",
 запісаны іерогліфамі

pr
aA

Пер-аа
Pr-ˁ3
«Вялікі дом»

Фарао́н — агульны тытул цароў у Старажытным Егіпце, а таксама тытул цароў з дынастыі Пталемееў у Эліністычным Егіпце.

Тытул паходзіць ад егіп. pr-ˁ3 «пер-аа», што азначае «вялікі дом», і першапачаткова адносіўся да царскага палаца ці двара, а не да асобы цара. Ужыванне гэтага тытула для абазначэння цара пачынае сустракацца ў часы Новага Царства, а іменна, пасля праўлення Хатшэпсут. Але даволі доўга такі тытул не быў афіцыйным. Першым царом, які афіцыйна насіў тытул егіп. pr-ˁ3, быў Сіамон, цар XXI дынастыі. З той пары егіпецкія цары насілі такі тытул. У копцкай мове, апошняй ступені егіпецкай мовы, тытул стаў звычайным словам для абазначэння цара.

У Бібліі слова «фараон» (іўр.: פַּרְעֹה, грэч. Φαραώ) было распаўсюджана на ўсіх егіпецкіх цароў незалежна ад часу іх валадарання. А з Бібліі гэта слова перакачавала ва ўсе астатнія мовы.

Паводле старажытнаегіпецкіх вераванняў, фараон лічыўся сынам сонца (Ра), зямным увасабленнем Хора і спадчыннікам Асірыса.

Славутыя фараоны

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES