Фінва́л, Селядцовы кіт (Balaenoptera physalus) — млекакормячае з сямейства паласацікавых. З'яўляецца блізкім суродзічам блакітнага кіта і другой паводле велічыні жывёлай планеты. Пашыраны ва ўсіх акіянах планеты.

Фінвал
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Balaenoptera physalus (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180527
NCBI  9770
EOL  328573
FW  64490

Даўжыня да 27,3 м (пераважна 20 м), маса каля 100 тон. Спіна цёмна-шэрая, бруха белае, з 70-90 (да 114) палосамі. На баках цела шмат светла-шэрых плямак. Пласціны кітовага вуса (каля 360 пар) шэра-блакітныя, вышынёй да 90 см. Корміцца дробнымі ракападобнымі, чароднай рыбай, галаваногімі малюскамі.

Нараджаюць 1 кіцяня (даўжыня каля 6-7 м, маса да 1,86 т) раз за 2-3 гады. Промысел забаронены з 1976 года.

Літаратура

правіць
  NODES