У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Фіны (саманазва «суомалайсэт», фінск.: suomalaiset) — народ у Паўночнай Еўропе, асноўнае насельніцтва Фінляндыі.

Фіны
Маладая і старэйшая жанчыны ў традыцыйнай вопратцы рэгіёна Руокалахці, малюнак XIX ст.
Агульная колькасць каля 6,5 мільёнаў
Рэгіёны пражывання  Фінляндыя: 5 231 163
 ЗША: 623 573
 Швецыя: 446 134
 Канада: 131 040
 Нарвегія: 15 000
 Эстонія: 10 639
 Расія: 7 778
Мова фінская
Рэлігія пратэстанцтва (пераважна лютэранства)
Блізкія этнічныя групы квены, лясныя фіны, карэлы, эстонцы

Тэрыторыя пражывання і колькасць

правіць

Агульная колькасць фінаў — каля 5,5 мільёнаў чалавек, у тым ліку ў Фінляндыі — 4,83 мільёна (93 % насельніцтва дзяржавы). Фіны жывуць таксама ў ЗША — каля 300 тыс. чалавек, у Швецыі — звыш 100 тыс. чалавек, Канадзе — звыш 50 тыс. чалавек, Нарвегіі — 20 тыс. чалавек, Эстоніі — 16,6 тыс. чалавек (блізу 3 % насельніцтва дзяржавы), у Расіі — 7,8 тыс., ва Украіне — каля 1 тыс. фінаў.

Мова і рэлігія

правіць

Фіны размаўляюць на фінскай мове, якая належыць да угра-фінскіх моў. Сярод фінаў таксама распаўсюджаная шведская мова. Пісьменнасць на аснове лацінкі.

Сярод фінаў-вернікаў збольшага лютэране.

Гісторыя

правіць

Паходжанне фінаў звязанае са старажытнымі прыбалтыйска-фінскімі плямёнамі, якія ў 2 тысячагоддзі да н.э. праніклі на тэрыторыю сучаснай Фінляндыі, а да VIII стагоддзя засялілі яе большую частку, адцясніўшы карэннае саамскае насельніцтва на поўнач.

Асноўнымі плямёнамі даўніх фінаў былі сумь (суомі) і емь (хяме), акрамя таго, на этнагенез фінаў значна паўплывалі карэлы, якіх асіміліравалі фіны. Шведы і рускія, насупраць, імкнуліся інкарпараваць фінаў у сваё грамадства: у прыватнасці, працяглы час Заходняя Фінляндыя належала Швецыі (з XII—XIII стагоддзяў пачаўся захоп фінскіх зямель), тады як Усходняя Фінляндыя была ўключаная ў склад расійскай дзяржавы (часткова застаецца і цяпер). У 1809 годзе Фінляндыя атрымала аўтаномію ў Расійскай імперыі (Фінляндскае аўтаномнае вялікае княства).

Незалежнасць Фінляндыя, як Беларусь (БНР) і Украіна (УНР), здабыла ў 1917 годзе, але больш яе так і не страціла.

Эпас і фальклор фінаў

правіць

Найбольш вядомы ў свеце фінскі народны эпас Калевала (укладзены з народных рун Эліасам Лёнратам  (руск.) у першай палове ХІХ ст.).

У фінаў вельмі багаты фальклор, асобным жанрам якога з’яўляюцца руны — від песеннай творчасці, вершаваныя сказанні з адмысловым рытмам. Пашыраная таксама неказачная проза — бывальшчыны, легенды і паданні пра нячыстых, розных ведзьмароў і чарцей.

Выбітныя фіны

правіць
  NODES