Фістынг (ад англ. fist — кулак) — сексуальная практыка, якая падразумевае ўводзіны некалькіх пальцаў або кулака, адной або двух рук у вагіну або анус.

Ілюстрацыя, якая адлюстроўвае працэс вагінальнага фістынга

Вагінальны фістынг

правіць

Вагінальны фістынг падразумевае ўводзіны пальцаў рукі або сціснутага кулака ў вагіну.

Мэтай дадзенай практыкі з'яўляецца альбо атрыманне аргазму, які часцяком апісваецца як незвычайна інтэнсіўны, альбо пашырэнне ўласнага сексуальнага гарызонту і атрыманне новых сексуальных перажыванняў. Стымуляцыя зоны Графенберга падчас заняткаў фістынгам можа спрыяць узнікненню сексуальнай узрушанасці, і як следства гэтага, сексуальнага задавальнення.

Для дасягнення неабходнага ўзроўня ўзрушанасці ўжываюцца такія метады як:

  • Сціск рукі ў кулак
  • Кручэнне рукі
  • Рухі якія імітуюць фрыкцыі
  • Абмацванне ўнутранай паверхні похвы

Уводзіны рукі ў вагіну становіцца магчымым у выніку трэніровак на працягу больш або меней працяглага часу (часта шматмесячных), з паступовым нарошчваннем ліку ўводзімых пальцаў пры наяўнасці вялікай колькасці змазкі.

Дадзены выгляд сексуальнай практыкі магчымы пры наяўнасці паступовага падыходу ў трэніроўках, па-за залежнасцю ад узросту і страення таза жанчыны.

У выпадку, калі вагінальны фістынг практыкуецца жанчынай самастойна, яго варта разглядаць як адну з формаў мастурбацыі.

Анальны фістынг

правіць

Анальны фістынг разумее ўводзіны пальцаў або кулака ў анус. У адрозненне ад вагінальнага фістынга, анальны можа практыкавацца як жанчынамі, так і мужчынамі. Стымулюючым фактарам у дадзеным выпадку з'яўляецца раздражненне нервовых канчаткаў у вобласці анусу. У мужчын таксама адбываецца ціск на прастату, а ў жанчын магчыма ўздзеянне на зону Графенберга.

Паколькі ў паўсядзённым жыцці не адбываецца натуральнага расцягу анусу да такіх памераў, практыка анальнага фістынга патрабуе, як правіла, вялікай колькасці трэніровак, чым практыка вагінальнага. Тым не менш, метад падрыхтоўкі да анальнага фістынга мала адрозніваецца ад вагінальнага і таксама разумее паступовасць павелічэння колькасці ўваходных плальцаў з абавязковай прысутнасцю вялікай колькасці змазкі. Найбольшыя праблемы ў гэтым выпадку ўзнікаюць пры ўводзінах вялікага пальца, які прыціскаюць да ўнутранай паверхні далоні.

З прычыны таго, што пры анальным фістынгу, у адрозненні ад вагінальнага, не існуе натуральнага абмежавання на даўжыню пранікнення, у адмысловых выпадках магчымы ўвод рукі аж да локцевага сустава. У адзінкавых выпадках яшчэ глыбей - да пляча.

Для дасягнення неабходнага ўзроўня ўзрушанасці практыкуюцца такія спосабы як:

  • Сціск рукі ў кулак
  • Кручэнне рукі
  • Рухі, якія імітуюць фрыкцыі
  • Абмацванне ўнутранай паверхні кішкі

У выпадку калі анальны фістынг практыкуецца індывідам самастойна, то яго варта разглядаць як адну з формаў мастурбацыі.

Падвойны фістынг

правіць

Пад падвойным фістынгам разумеецца ўводзіны двух рук у анус або вагіну адначасова. У сувязі з гэтым адрозніваюць наступныя метады: Уводзіны па адной руцэ ў вагіну і анус Уводзіны двух рук, прыціснутых далонямі друг да друга, у вагіну або анус

У апошнім выпадку магчымы так званы гепінг (ад англ. gap — дзюра, шчыліна, пралом), які разумее сілавое развядзенне ў бакі складзеных разам уведзеных рук з мэтай падавання магчымасці агляду ўнутранай паверхні прамой кішкі або вагіны.

Падвойны фістынг магчымы толькі пры адпаведным страенні таза — і, як правіла, лепш атрымоўваецца жанчынам.

Фістынг у парнаграфіі

правіць

Нягледзячы на тое, што фістынг не з'яўляецца вынаходствам сучаснасці, яго шырокае паданне ў парнаграфіі пачалося толькі з канца 80-х гадоў дваццатага стагоддзя. Пасля ўсё часцей сталі з'яўляцца парнаграфічныя фільмы і часопісы, якія асвятляюць фістынг. У цяперашні час вялікая колькасць інтэрнэт-парталаў ахапляюць дадзены тып сэксуальнай практыкі.

Магчымыя рызыкі і меры засцярогі

правіць

Пры практыцы фістынга неабходны сталы кантакт і даверныя адносіны паміж партнёрамі. У адрозненне ад распаўсюджанага меркавання, расцяг анусу і вагіны пры захаванні мер засцярогі і разумных абмежаваннях на дыяметр і глыбіню пранікнення, не адбываецца. Тым не менш, у выпадку недастатковай падрыхтаванасці , залішняй паспешнасці або неасцярожнасці , або недастатковасці змазкі, магчымыя балявыя адчуванні, а ў цяжкіх выпадках парывы прамой кішкі з масіўным кровазліццём або ятрасцю брушыны, або вагіны і ўнясенне інфекцыі, што ў канчатковым выніку нават можа прывесці да смяротнага зыходу.

Літаратура

правіць
  • Kim Powers: Fisting. Vorsicht, Verantwortung und Vertrauen - Flensburg: Carl Stephenson Verlag, 2004, ISBN 3-7986-0133-X
  • Deborah Addington: A Hand in the Bush: The Fine Art of Vaginal Fisting - Greenery Press, 2002, ISBN 1-890159-02-6
  • Die Sexualität des Menschen Handbuch und Atlas - 2., erweitere Aufllage. - Berlin; New York: de Gruyter 1985. ISBN 3-11-010694-0

Спасылкі

правіць
  NODES