Халестэрын
хімічнае злучэнне
Халестэрын (стар.-грэч.: χολή — жоўць і στερεός — цвёрды; сінонім: халестэрол) — арганічнае злучэнне, прыродны тлусты (ліпафільны) спірт, які змяшчаецца ў клеткавых мембранах усіх жывых арганізмаў за выключэннем бяз’ядзерных (пракарыёты). Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80 % халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печанню, кішэчнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20 % паступаюць з ежай. У арганізме знаходзіцца 80 % свабоднага і 20 % звязанага халестэрыну. Халестэрын забяспечвае стабільнасць клеткавых мембран у шырокім інтэрвале тэмператур.
Халестэрын | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₇H₄₆O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-353-2 |
SMILES | |
RTECS | FZ8400000 |
ChemSpider |
Літаратура
правіць- Халестэрын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 529. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).