Хімус
Хімус — вадкае або паўвадкае змесціва тонкіх кішак пазваночных жывёл і чалавека. Складаецца з сумесі прадуктаў ператраўлення ежы ў страўніку, жоўці, сакрэтаў падстраўнікавай і кішэчных залоз, злушчанага эпітэлію і мікраарганізмаў, а таксама ферментаў панкрэатычнага соку і ўласна кішэчных. Склад хімусу залежыць ад характару харчавання і стану скараторнай дзейнасці стрававальнага апарату. Маторная дзейнасць кішэчніка садзейнічае перамешванню хімусу і яго перамяшчэнню. У чалавека за суткі з тонкіх кішак у тоўстую пераходзіць каля 400 г. хімусу.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).