Цыбуля-батун (Allium fistulosum) — агароднінная расліна падсямейства цыбулевых.

Цыбуля-батун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium fistulosum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  185463
NCBI  35875
EOL  1084499
GRIN  t:2276
IPNI  528046-1
TPL  kew-295569
Allium fistulosum

Апісанне

правіць

Шматгадовая зімаўстойлівая моцнагалінастая расліна. Утварае невялікую цыбуліну цыліндрычнай формы, якая пераходзіць у несапраўднае сцябло з полым трубчастым лісцем. У першы год вырастае лісце даўжынёй 25—30 см. На другі год цыбуля-батун утварае кветкавае сцябло, цвіце, абнасеньваецца. Адначасова адбываецца дзяленне дзенца, пад восень утвараецца 5—7 даччыных раслін у адным кусце. На трэці год узмацняецца ўтварэнне новага лісця і кветкавых сцёблаў, кусты можна дзяліць для размнажэння.

Спажыванне

правіць

Па смаку лісце батуну крыху саступае зеляніне рэпчатай цыбулі, але паводле хімічнага саставу і колькасці вітамінаў яно блізкае да яе.

Агратэхніка

правіць

Батун аддае перавагу ўрадлівым глебам. На адным месцы цыбулю-батун можна вырошчваць на працягу 4—5 гадоў. Участак пад яе адводзяць па-за севазваротам. Сяўбу можна праводзіць рана вясной або ў сярэдзіне лета, каб пад зіму расліны пайшлі памацнелымі. Менш эфектыўныя познія летнія пасевы. Цыбулю-батун высяваюць насеннем, размяшчаюць расліны радавым спосабам (40—50 см), стужачным (30х30х30—40 см), паміж раслінамі адлегласць 10—12 см. Усходы лёгка пераносяць замаразкі -7 -8°С, найлепшая тэмпература для яго росту 10—12°С. Пасля збору лісця летам карысна адзін раз падкарміць цыбулю ўгнаеннямі

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  NODES