Цітаізм — камуністычная ідэалогія, якая носіць імя лідара Югаславіі Іосіпа Броза Ціта. Тэрмін пазначае спецыфічную ідэалогію, якая ўзнікла ў СФРЮ у выніку рознагалоссяў паміж Ціта і Сталіным. Раскол праявіўся ў адхіленні Рэзалюцыі Інфармбюро з боку Камуністычнай партыі Югаславіі ў 1948 годзе. Першапачаткова тэрмін ужываўся ў негатыўным рэчышчы палітычнымі супернікамі Ціта, перш за ўсё, прасталінскімі камуністамі. Цяпер у былых краінах Югаславіі цітаізм разглядаецца як разнавіднасць таталітарызму.[1]

Асноўныя рысы

На фоне астатніх версій камуністычнай ідэалогіі, цітаізм адрозніваўся арыентацыяй на мірнае суіснаванне з капіталістычнымі краінамі.
Цітаізм грунтуецца на наступным прынцыпе: у кожнай дзяржаве сродкі дасягнення камунізму павінны вызначацца самой дзяржавай (гэта значыць Югаславіяй), а не знешнімі сіламі (пад імі разумеўся Савецкі Саюз). Заснаваная на гэтым прынцыпе знешняя палітыка Югаславіі прывяла краіну ў лідары Руху Недалучэння і не дазволіла паўнавартасна ўвайсці ў СЭУ (СФРЮ прымала ўдзел у рабоце арганізацыі ў якасці краіны-назіральніка).

Іншай важнай рысай цітаізма стала распрацаваная Эдвардам Кардэлем дактрына самакіраваннага сацыялізму. Яна прадугледжвала самакіраванне працоўных калектываў: тэорыя калектыўнай працы меркавала, што рашэнне пра лёс прыбытку прадпрыемства павінна прымацца самім рабочым калектывам. За гэта савецкія ідэолагі абвінавачвалі Ціта ў трацкізме і ў карпаратывізме. Аднак паміж прадпрыемствамі захоўвалася канкурэнцыя, што дазваляла разглядаць эканоміку Югаславіі як «рынкавы сацыялізм», далёкі ад ідэалаў рабочага самакіравання.

Гл.таксама

правіць

Спасылкі

правіць

Зноскі

правіць
  1. Навіна аб цітаізме
  NODES