Чан Кайшы

Кітайскі палітык і ваенны кіраўнік (1887–1975)

Чан Кайшы (дакладней Дзян Цзешы, 31 кастрычніка 1887, Сікоу, павет Фэнхуа, Чжэцзян, каля Нінбо — 5 красавіка 1975) — ваенны і палітычны дзеяч Кітая, які ўзначаліў Гаміньдан у 1925 годзе пасля смерці Сунь Ятсена. Генералісімус. Сын — Цзян Цзінго.

Чан Кайшы
кіт.: 蔣中正
кіт.: 蔣介石
кіт.: 蔣志清
кіт.: 蔣周泰
кіт.: 蔣介石
1-ы прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі[d]
20 мая 1948 — 21 студзеня 1949
Пераемнік Li Zongren[d]
President of the National Government of the Republic of China[d]
10 кастрычніка 1928 — 15 снежня 1931
Папярэднік Tan Yankai[d]
Пераемнік Lin Sen[d]
President of the National Government of the Republic of China[d]
1 чэрвеня 1943 — 20 мая 1948
Папярэднік Lin Sen[d]
Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі[d]
24 лістапада 1930 — 15 снежня 1931
Папярэднік T. V. Soong[d]
Пераемнік Chen Mingshu[d]
Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі[d]
16 снежня 1935 — 1 студзеня 1938
Папярэднік Ван Цзінвэй
Пераемнік Кун Сянсі
Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі[d]
11 снежня 1939 — 4 чэрвеня 1945
Папярэднік Кун Сянсі
Пераемнік T. V. Soong[d]
chairperson[d] (Military Affairs Commission of the National Government[d])
15 снежня 1931 — 31 мая 1946
Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі[d]
1 сакавіка 1947 — 18 красавіка 1947
Папярэднік T. V. Soong[d]
Пераемнік Zhang Qun[d]
прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі[d]
1 сакавіка 1950 — 5 красавіка 1975
Папярэднік Li Zongren[d]
Пераемнік Yen Chia-kan[d]
member of the 1st National Assembly of the Republic of China[d]
1947 — 5 красавіка 1975
member of the Constituent National Assembly[d]
1936 — 1946
Нараджэнне 31 кастрычніка 1887(1887-10-31)[1][2][…]
Смерць 5 красавіка 1975(1975-04-05)[1][3][…] (87 гадоў)
Месца пахавання
Род family of Chiang Kai-shek[d]
Імя пры нараджэнні кіт.: 蔣瑞元
Бацька Цзян Цзешы[d]
Маці Ван Цаюй[d]
Жонка Маа Фумэй, Yao Yecheng[d], Chen Jieru[d] і Сун Мэйлін
Дзеці Цзян Цзінго[5] і Цзян Вэйго
Веравызнанне будызм і метадызм[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Imperial Japanese Army[d]
Званне генералісімус
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў ваенныя курсы ў г. Баадзін (Кітай) і пяхотнае вучылішча ў Токіа. З 1908 года ў рэвалюцыйнай арганізацыі Тунмэнхой. З часу Сіньхайскай рэвалюцыі (1911—13) паплечнік Сунь Ятсена і адзін з кіраўнікоў Гаміньдана.

Адзін з кіраўнікоў узброеных сіл ва ўрадзе Сунь Ятсена, з 1926 галоўнакамандуючы Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміяй; адначасова з 1926 лідар Гаміньдана. У якасці галоўнакамандуючага Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у Паўночным паходзе 1926-27 гадоў. Чан Кайшы парваў з камуністамі і ў сакавіку 1927 абвясціў аб стварэнні свайго ўрада ў Нанкіне, які неўзабаве быў прызнаны нацыянальным урадам Кітая. Пасля нападу Японіі 7 ліпеня 1937 года на Кітай стварыў адзіны антыяпонскі нацыянальны фронт, у аснову якога было пакладзена пагадненне Камуністычнай партыі Кітая (КПК) і Гаміньдана аб сумесных дзеяннях.

2 жніўня 1943 года ў Чунцыне, куды Чан Кайшы перанёс рэзідэнцыю свайго ўрада пасля японскай акупацыі Нанкіна, памёр прэзідэнт нацыянальнага ўрада Кітая Лінь Сен. 13 верасня 1943 года Чан Кайшы быў абвешчаны прэзідэнтам цэнтральнага выканаўчага камітэта Гаміньдана. У кастрычніку адбылася цырымонія яго інаўгурацыі. У лістападзе 1943 года Чан прыняў удзел у Каірскай канферэнцыі, дзе ён, Прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт і Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль падпісалі Каірскую дэкларацыю, сфармулявалі ваенную дактрыну саюзнікаў на Далёкім Усходзе. 17 мая 1945 года Чан Кайшы быў абраны цзун-цзаем (генеральным дырэктарам) Гаміньдана.

Пасля капітуляцыі Японіі (2 верасня 1945) адхіліў прапанову КПК аб стварэнні кааліцыйнага ўрада і ў чэрвені 1946 года развязаў новую грамадзянскую вайну. Пацярпеў паражэнне ад камуністаў у грамадзянскай вайне (1946—49), эвакуіраваўся з рэшткамі войск на востраў Тайвань, якім кіраваў да канца жыцця як Прэзідэнт Кітая. У 1950—60-я гады ініцыіраваў эканамічныя рэформы, якія ператварылі Тайвань ў адзін з найбольш развітых рэгіёнаў Азіі.

Зноскі

правіць
  1. а б Chiang Kai-shek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chiang Kai-shek // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Chiang Kai-shek // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11867580X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 751. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES
os 1