Эміль Шкода

Чэшскі інжынер і прадпрымальнік. Заснавальнік машынабудаўнічага завода Skoda.

Эмі́ль Шко́да (чэшск.: Emil Škoda, 19 лістапада 1839, Пльзень — 8 жніўня 1900, Аўстрыя) — чэшскі інжынер і прадпрымальнік. Заснавальнік найбуйнейшага машынабудаўнічага завода Skoda (сёння Škoda Holding As).

Эміль Шкода
чэшск.: Emil Škoda
Эміль Шкода
Род дзейнасці інжынер і прадпрымальнік
Дата нараджэння 19 лістапада 1839(1839-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1900(1900-08-08) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька František Škoda[d]
Жонка Hermína Škodová[d]
Дзеці Karl Škoda[d] і Hermine Juliana von Skoda[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і прафесійная дзейнасць

правіць

Эміль Шкода нарадзіўся 19 лістапада 1839 года ў Пльзені ў сям’і ўрача Францішака Шкоды. Бацька Эміля быў саветнікам па пытаннях аховы здароўя, меў дваранскі тытул, нададзены імператарам Францам-Іосіфам I. Урачом быў і дзядзька Эміля — Ёзэф Шкода, які жыў у Вене.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Хеб (Чэхія) Эміль працягнуў навучанне спачатку ў Чэшскім Тэхнічным Універсітэце ў Празе, затым і ў Тэхнічным універсітэце Карлсруэ, Германія. Пасля завяршэння вучобы ў якасці інжынера Эміль Шкода накіраваўся праходзіць практыку ў Францыю, Англію і Злучаныя Штаты Амерыкі. Доўгі час правёў у Прусіі — адной з самых тэхнічна развітых краін таго часу. Але з пачаткам аўстра-прускай вайны ў 1866 годзе Эміль вярнуўся ў свой родны горад Пльзень, дзе стаў галоўным інжынерам фабрыкі тэхнікі Валенштайна-Вартэнберга. Праз тры гады, у 1869 годзе, ён купіў фабрыку, перанёс яе з цэнтра горада на ўскраіну і пачаў пашырацца[3].

 
Магіла Эміля Шкоды на могілках Святога Мікалая ў горадзе Пльзень

У 1876 годзе адкрылася першае замежнае прадстаўніцтва ў Кіеве, пазней былі створаны прадстаўніцтвы і ў іншых краінах. У 1880-х гадах фабрыка ўяўляла сабою сучаснае ліцейнае і металаапрацоўчае прадпрыемства, здольнае вырабляць ліццё вагой у дзясяткі тон. Пад кіраўніцтвам Эміля Шкоды кампанія пачала вытворчасць абсталявання для цукровых і піваварных заводаў, руднікоў. У 1886 годзе кампаніяй Skoda была пабудавана чыгунка, а ў 1890 годзе пабудаваны новы завод па вытворчасці зброі для аўстра-венгерскай арміі. У 1896 годзе была пабудаваная новая зала зброевага завода, што дазволіла кампаніі стаць адным з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў зброі[4].

Эміль Шкода таксама прымаў удзел у стварэнні бровара Gambrinus.

12 снежня 1899 года завод Skoda быў ператвораны ў акцыянернае таварыства, у якім Эміль Шкода стаў генеральным дырэктарам. За развіццё машынабудавання ў Чэхіі Эміль Шкода атрымаў шматлікія ўзнагароды. Сярод іншага, ён быў членам парламента дзяржавы і шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Эміль Шкода памёр 8 жніўня 1900 года ў цягніку на шляху з Аўстрыі, дзе ён знаходзіўся на курорце, у сяле Зэлцтал, Штырыя. Пахаваны на Свята-Мікалаеўскіх могілках у Пльзені. Яго пахаванне было велізарнай падзеяй для горада і ваколіц. Надмагільная пліта з бронзавым надпісам «Эміль Рытэр фон Шкода», працы італьянскага скульптара Рафаэла Раманэлі, была ўстаноўлена ў 1903 годзе.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Škoda, Emil, 1839-1900 // regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
  3. Эміль Шкода(недаступная спасылка)
  4. Біяграфія Эміля Шкоды(недаступная спасылка)

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES