Энрыка Бай (іт. Enrico Baj; 31 кастрычніка 1924, Мілан — 16 чэрвеня 2003, Верджатэ, Ламбардыя) — італьянскі скульптар, мастак і эсэіст .

Энрыка Бай
Род дзейнасці мастак, скульптар, ілюстратар, майстар афорту, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1924(1924-10-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 2003(2003-06-16)[1][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Адукацыю атрымаў у міланскім Ліцэі Джавані Бершэ, затым пачаў навучанне на медыцынскім факультэце Міланскага ўніверсітэта, але перапыніў яго з-за Другой сусветнай вайны, па завяршэнні якой перавёўся на юрыдычны факультэт, які і скончыў, стаўшы юрыстам. Паралельна атрымаў мастацкую адукацыю Акадэміі прыгожых мастацтваў Брэра.

Бай меў сяброўскія адносіны з італьянскімі і замежнымі паэтамі і пісьменнікамі, такімі як Андрэ Брэтон, Марсель Дзюшан, Раймон Кено, Эдаарда Сангінеці, Умберта Эка і іншымі, ён супрацоўнічаў з імі ў якасці ілюстратара.

У 1951 годзе ён правёў сваю першую персанальную мастацкую выставу ў Galleria San Fedele у Мілане, дзе выстаўляў свае нефармальныя працы. У тым жа годзе разам з Серхіа Данжэла заснаваў Рух ядзернага жывапісу. У 1953 годзе разам з Асгерам Ёрнам заснаваў Міжнародны рух за творчы Баўхаўс. У 1954 годзе сумесна са швейцарскім скульптарам Максам Білам арганізаваў у Італіі міжнародныя сустрэчы па керамічным мастацтве, гасцямі і ўдзельнікамі якіх былі Луча Фантана, Эміліа Сканавіна, Карэл Апель, Гільём Беверла, Раберта Мата, Алігі Сасу і іншыя.

У пяцідзесятыя гады Бай супрацоўнічаў з авангарднымі часопісамі Il Gesto, Boa і Phases. З гадамі запал да пісьменніцтва ў яго ўзрастае, што прыводзіць да публікацыі шматлікіх кніг, у тым ліку «Patafisica» (1982), «Automitobiografia» (1983), «Impariamo il pittura», «Fantasia e realtà» з Рэната Гутуза, Ecologia dell 'arte.

У 1957 годзе ён напісаў маніфест «Contro lo stile» і правёў сваю першую персанальную выставу за мяжой у галерэі One у Лондане; у 1959 годзе далучыўся да Маніфесту Неапаля. У 1962 годзе прыняў удзел у нью-ёркскай выставе «Мастацтва зборкі», дзе сустрэўся з Дюшанам. У 1963—1966 гадах правёў шмат часу ў Парыжы, дзе далучыўся да супольнасці Калеж патафізікі. У 1964 годзе атрымаў асабісты пакой на Венецыянскай біенале і ў тым жа годзе выстаўляўся на Міланскай трыенале.

Заўсёды ўважлівы да сацыяльных аспектаў сваёй працы, у 1972 годзе ён прысвяціў вялікае палатно «Пахаванням анархіста Пінелі», дзе адлюстраваў свае ўласныя постаці, натхнёныя карцінай Пабла Пікаса «Герніка». Праз 40 гадоў праца была выстаўленая ў Палаца Рэале ў Мілане летам 2012 года.

Зноскі

  1. а б Enrico Baj
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118651978 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Enrico BajOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. https://www.workwithdata.com/person/enrico-baj-1924
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  NODES