Эрэшкігаль (літаральна: «Вялікая гаспадыня Падзямелля») — багіня, гаспадыня падземнага свету нябожчыкаў у шумера-акадскай міфалогіі, старэйшая сястра багіні Інаны, жонка бога Нергала. Валадарыць сям’ю багамі-анунакамі, судзямі нябожчыкаў.

Эрэшкігаль
Вавілонская выява Эрэшкігаль (па іншай версіі - Інаны)
Вавілонская выява Эрэшкігаль (па іншай версіі - Інаны)
Багіня падземнага свету
Міфалогія Шумера-акадская
Пол жанчына
Бацька Ану
Браты і сёстры Інана і Іштар
Муж Нергал
Дзеці Namtar[d]
У іншых культурах Алат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вобраз Эрэшкігаль у «Зыходжанні Інаны»

правіць

Галоўная крыніца міфічнага вобразу Эрышкігаль — шумерскі рэлігійны гімн «Зыходжанне Інаны». Калі Інана трапляе ў падземны свет, Эрэшкігаль кідае на яе погляд смерці і такім чынам ператварае ў нябожчыцу. Цела Інаны вешаюць на крук. Але з-за гэтага на зямлі спыняецца ўзнаўленне жыцця, і Эрэшкігаль вымушана пакутваць у родах. Багі абяцаюць дапамагчы гаспадыне свету нябожчыкаў, калі тая верне ім цела Інаны. Эрэшкігаль пагаджаецца.

Гімн дазваляе меркаваць, што ў шумерскай міфалогіі, Эрэшкігаль першапачаткова ўвасабляла неўрадлівую зімовую пару і таму супрацьпастаўлялася Інане. Толькі пазней стала ўвасабляць падземны свет.

Эрэшкігаль і Нергал

правіць

Эрэшкігаль часцяком малявалася як адзінаўладная гаспадыня падземнага свету. Ёй таксама прыпісваўся шлюб з некалькімі багамі. Але найбольш вядомым яе мужам быў бог спёкі Нергал. У пазнейшай версіі міфа, Нергал быў пасланы іншымі багамі, каб пакараць Эрэшкігаль за дзёрзкасць. Ён перамагае яе і збіраецца забіць, але багіня просіць літасці. Нергал захоўвае ёй жыццё і ператвараецца ў яе мужа і валадара свету мёртвых.

Шанаванне

правіць

Галоўны цэнтр шанавання Эрэшкігаль знаходзіўся ў месапатамскім горадзе Куфе.

Літаратура

правіць
  • Gods, Demons and Symbols of Ancient Mesopotamia by Jeremy Black and Anthony Green (ISBN 0-292-70794-0)
  • The Gilgamesh Epic and Old Testament Parallels by Alexander Heidel (ISBN 0-226-32398-6)
  • Inanna: Queen of Heaven and Earth" by Diane Wolkenstein and Samuel Noah Kramer (ISBN 0-06-090854-8)

Спасылкі

правіць
  NODES