Ясон
Ясон, Язон, Іасон (стар.-грэч.: Ἰάσων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] герой, правадыр арганаўтаў.
Ясон | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἰάσων | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія[1] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Aeson[d] |
Маці | Amphinome[d], Alcimede[d][2][3] або Polymede[d] |
Браты і сёстры | Promachus[d] |
Жонка | Glauce[d], Медэя і Hypsipyle[d] |
Дзеці | Mermerus[d], Pheres[d], Alcimenes[d], Euneus[d], Deipylus[d], Tisander[d], Thessalus[d], Medus[d] і Eriopis[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле міфаў, Ясон — сын цара вобласці Іолк (у Фесаліі) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны кентаўрам Хіронам 20-гадовы Ясон вярнуўся ў Іолк, Пелій загадаў яму прывезці з Калхіды, дзе царом быў Ээт, залатое руно, за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Ясон і іншыя героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта Медэі Ясон выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Ясону выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і іншых сваякоў Ясона. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Ясон і Медэя дзесяць гадоў жылі ў Карынфе, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Ясон вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Ясона сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Ясон скончыў самагубствам або, паводле іншай версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».
Зноскі
- ↑ Язон // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ http://www.zeno.org/Hederich-1770/A/Alcimede
- ↑ Flaccus G. V. Argonautica
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.687
Літаратура
правіць- Ясон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясон