6 верасня
(Пасля перасылкі з 6.9)
6 верасня — дзвесце сорак дзевяты (дзвесце пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 3761 да н.э.: Першы дзень яўрэйскага календара.
- 1492: Хрыстафор Калумб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспедыцыю.
- 1522: 17 удзельнікаў экспедыцыі Магелана скончылі кругасветнае падарожжа
- 1928: СССР далучыўся да пакта Брыяна—Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
- 1933: Абмен вязнямі ў Коласаве, на савецка-польскай мяжы: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча.
- 1952: У Жэневе падпісаная Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве.
- 1991: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.
- 1997: Адбыўся I з’езд «Маладога Фронту».
- 2021: Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Марыю Калеснікаву і юрыста Максіма Знака прысудзілі да пазбаўлення волі.
Нарадзіліся
правіць- 1666: Іван V, цар рускі
- 1732: Іаган Карл Вільке, шведскі фізік
- 1766: Джон Дальтан, англійскі фізік і хімік (пам. 27.07.1844)
- 1808: Абд аль-Кадзір, военачальнік і палітычны дзеяч Алжыра (пам. 26.5.1883)
- 1869: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык (пам. 08.10.1945)
- 1892: Эдуард Віктар Эплтан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1903: Мікола Дварэцкі, беларускі хадэцкі дзеяч, паэт (пам. 15.8.1988)
- 1915: Франц Ёзэф Штраус, нямецкі дзяржаўны дзеяч
- 1928: Фуміхіка Макі, японскі архітэктар
- 1929: Эдвардас Гудавічус, літоўскі гісторык
- 1933: Янез Бернік, славенскі мастак
- 1937: Ежы Бінчыцкі, польскі акцёр
- 1946: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гісторык, архівіст
- 1957: Жазэ Сакратэш, партугальскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1957: Мікаэль Жан, генерал-губернатар Канады
- 1962: Марына Кальюранд, эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 1972: Ідрыс Эльба, брытанскі акцёр
- 1980: Алесь Пікула, беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў
- 1986: Іна Жукава, беларуская гімнастка
Памерлі
правіць- 972: Ян XIII, Папа Рымскі
- 1092: Конрад I Брненскі, князь Брненскі, князь чэшскі (нар. каля 1036)
- 1585: Лука Камбіяза, італьянскі мастак
- 1656: Піліп Абуховіч, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, мемуарыст
- 1683: Жан-Батыст Кальбер, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1829: Джузэпэ Радзі, італьянскі батанік і ўрач
- 1921: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (нар. 5.9.1860)
- 1954: Уладзімір Марзон, беларускі хірург (нар. 19.11.1881)
- 1998: Акіра Курасава, японскі кінарэжысёр
- 2005: Юджынія Чарлз, прэм'ер-міністр Дамінікі
- 2007: Лучана Павароці, італьянскі спявак (нар. 1935)
- 2018: Бёрт Рэйнальдс, амерыканскі акцёр
- 2020: Вон Джонс, амерыканскі матэматык