Прамянёвапёрыя рыбы

(Пасля перасылкі з Actinopterygii)

Прамянёвапёрыя рыбы (Actinopterygii) — клас рыб з надкласа касцявых рыб[1][2]. Пераважная большасць вядомых сучасных відаў рыб (звыш 30 000 або каля 95 %) адносяцца да прамянёвапёрых.

Прамянёвапёрыя рыбы

Акунь звычайны (Perca fluviatilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Actinopterygii Klein, 1885

Падкласы і інфракласы
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161061
NCBI  7898
EOL  1905
FW  266403

Апісанне

правіць

Маюць разначтайную форму цела. Унутраных ноздраў няма, дзве пары вонкавых насавых адтулін знаходзяцца блізка адна ад другой у выразцы на насавой косці. Арбіты вачэй вялікія, маюць пярэднебакавое становішча. Шчэлепная накрыўка добра развітая. Сківічная дуга рухома сучляняецца з чэрапам.

Шкілет рыб з’яўляецца апорай для прымацавання мышц і аховай для ўнутраных органаў. Парныя плаўнікі не маюць мясістай асновы і падтрымліваюцца радыяльнымі элементамі, непарныя складаюцца з асобных радыялій, якія не здіваюцца ў базальныя пласцінкі. Спінны плаўнік звычайна адзін, але бывае два-тры і больш. Форма хваставога плаўніка вар'іруе ад гетэрацэркальнай да гомацэркальнай.

Шкілет касцістых рыб складаецца са шкілета галавы — чэрапа, пазваночніка, шкілета парных і няпарных плаўнікоў (плаўніковых прамянёў) і іх паясоў. Апорай для касцей грудных плаўнікоў служыць плечавы пояс, які складаецца з лапатак і каракоідаў, а для брушных плаўнікоў — тазавы пояс. Чэрап мае два аддзелы: мазгавы і вісцэральны. Косці мазгавога аддзела ахоўваюць галаўны мозг рыбы. Вісцэральны аддзел чэрапа мае верхнія і рухомыя ніжнія сківіцы. З дапамогай сківіц рыбы хапаюць і ўтрымліваюць здабычу. З чэрапам нерухома зрастаецца пазваночнік. Ён утвораны шматлікімі рухома злучанымі пазванкамі. У тулаўным аддзеле да пазванкоў прымацаваны рэбры, якія ахоўваюць унутраныя органы. У хваставым аддзеле пазваночніка рэбраў няма.

Храстковыя ганоіды захавалі многія старажытныя адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў.

Тулава ў найбольш прымітыўных, старажытных груп рыб пакрыта рамбічнай ганоіднай луской, у эвалюцыйна больш развітых — костнай ганоіднай ці ктэноіднай, або ўвогуле без лускі.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES
Done 1