British Broadcasting Corporation, скар. BBC (бел.: Брытанская вяшчальная карпарацыя) — дзяржаўная тэлерадыёкампанія Вялікабрытаніі, заснаваная ў кастрычніку 1922 г. у Лондане 6 прыватнымі прадпрыемствамі пад назвай «Брытанская вяшчальная кампанія». 1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў яму сучасную назву. Замежнае вяшчанне са снежня 1932 г. ажыццяўляе Сусветная служба Бі-Бі-Сі.

Брытанская вяшчальная карпарацыя
Тып урадавае прадпрыемства
Заснаванне 18 кастрычніка 1922 (102 гады таму)
Заснавальнікі Marconi[en] (Чэлмсфард, графства Эсекс), «Метраполітан-Вікерс»[en] (Манчэстар)
Краіна
Размяшчэнне Лондан, Англія
Адрас
Ключавыя постаці Энтані Хол[en]
Галіна сродкі масавай інфармацыі
Прадукцыя музыка, навіны, тэлесерыял
Абарот £4805,1 млн (2015; $7134,1 млн)
Аперацыйны прыбытак £109,2 млн (2015; $162,1 млн)
Чысты прыбытак £125,2 млн (2015; $185,9 млн)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 21 045 (2015)[2]
Аўдытар «Эрнст і Янг»[en] (Лондан, Англія)
Дэвіз Nation Shall Speak Peace Unto Nation
Матчына кампанія Міністэрства культуры, вяшчання і спорту Вялікабрытаніі[en]
Даччыныя кампаніі Сусветная служба Бі-Бі-Сі
Сайт bbc.co.uk

Карпарацыя ажыццяўляе як унутранае, так і знешняе інтэрнэт-, радыё- і тэлевяшчанне, якое праводзіцца Сусветнай службай BBC. Карпарацыя не з’яўляецца дзяржаўным СМІ, а ўяўляе сабой грамадскую арганізацыю з кантрольным саветам, якія складаюцца з 12 папячыцеляў. Паводле каралеўскага статуту, брытанскі манарх прызначае гэтых папячыцеляў па парадзе міністраў урада Брытаніі. У сваю чаргу папячыцелі абіраюць кіраўніка карпарацыі, дзейнасць якой фінансуецца ў Брытаніі за кошт падатковых адлічэнняў з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадач і адпаведных тэлепадпісчыкаў.

На 2016 г. «Брытанская вяшчальная карпарацыя» ўключала:

  • 9 унутрыдзяржаўных тэлеканалаў: «БВК Адзін» (засн. 2 лістапада 1936 г.), «БВК Два» (засн. 20 красавіка 1964 г.), «БВК Тры» (сеціўны; засн. 9 лютага 2003 г. як «БВК Выбар»), «БВК Чатыры» (засн. 2 сакавіка 2002 г.), «Дзіцячы БВК»[en] (засн. 11 лютага 2002 г.), «Сі-Бібіс»[en] (засн. 11 лютага 2002 г.), БВК Альба[en] (засн. 19 верасня 2008 г. на гэльскай для Шатландыі), «БВК-Навіны» (9 лістапада 1997 г.), «БВК-Парламент» (засн. у студзені 1992 г. прыватна як Парламенцкі канал, выкуплены БВК 23 верасня 1998 г.);
  • 55 унутрыдзяржаўных радыёстанцый, з іх:
    • 10 агульнадзяржаўных: «БВК Радыё 1» (засн. 29 ліпеня 1945 г. як Лёгкая праграма БВК), «БВК Радыё 2» (засн. 30 верасня 1967 г.), «БВК Радыё 3» (засн. 29 верасня 1946 г. як Трэцяя праграма БВК), «БВК Радыё 4» (засн. 1 верасня 1939 г. як Айчынная праграма БВК), «БВК Радыё 5 Ужывую» (засн. 27 жніўня 1990 г. як «БВК Радыё 5»), «БВК Радыё 5 Ужывую Спорт-Экстра» (засн. 2 лютага 2002 г.), «БВК Экстра» (засн. 16 жніўня 2002 г.), «БВК 6 Музыка» (засн. 11 сакавіка 2002 г.), «БВК 4 Экстра» (засн. 15 жніўня 2002 г. як «БВК7»), «БВК Азіяцкая сець» (засн. 1996 г.);
    • 5 краёвых: «БВК Радыё гэльцаў» (на гэльскай мове для Шатландыі; засн. 5 кастрычніка 1979 г. як «БВК Радыё вострава»), «БВК Радыё Шатландыя» (засн. 23 верасня 1978 г.), «БВК Радыё Кімру» (на валійскай мове для Уэльса; засн. 3 студзеня 1977 г.), «БВК Радыё Уэльс» (засн. 13 лістапада 1978 г.), «БВК Радыё Ольстэр» (засн. у студзені 1975 г.);
    • 40 мясцовых у Англіі, першую з якіх запусцілі ў Лестэры 8 лістапада 1967 г.;
  • Радыё «Сусветная служба Бі-Бі-Сі»;
  • 3 тэлеканалы для замежжа: «Сусветныя навіны БВК» (засн. 11 сакавіка 1991 г. як Тэлебачанне «Сусветнай службы Бі-Бі-Сі»), «Арабскае тэлебачанне БВК» (засн. 11 сакавіка 2008 г. на арабскай мове), «Персідскае тэлебачанне БВК» (засн. 14 студзеня 2009 г. на персідскай мове).

Гісторыя

правіць
 
1971-1988
 
1988-1997
 
1997-2021

18 кастрычніка 1922 г. 6 прыватных прадпрыемстваў — «Марконі»[en] (Чэлмсфард, графства Эсекс, Англія), «Метраполітан-Вікерс»[en] (Манчэстэр, графства Ланкашыр, Англія), «Радыёсувязь», «Брытанскі Томсан-Х’юстан»[en] (Рагбі, графства Уорыкшыр, Англія), «Галоўная электрычная кампанія»[en] (Лондан) і «Заходняя электрычная кампанія»[en] (Нью-Ёрк, ЗША) — заснавалі ў Лондане таварыства з абмежаванай адказнасцю «Брытанская вяшчальная кампанія» («БВК»). Статутны капітал у £60,006 размеркавалі на 6 роўных дзеляў у выглядзе акцый цаной па £1. 14 лістапада 1922 г. «БВК» пачала вяшчанне на сярэдніх хвалях з лонданскай радыёстанцыі «2ЛО»[en] на сядзібе «Марконі». Першым дыктарам быў Артур Бароўз[en], які пачаў перадачу з навін аб парламенцкіх выбарах у Брытаніі[en] 15 лістапада 1922 года. 15 снежня 1922 г. «БВК» атрымала ўлік. Першым галоўным інжынерам «БВК» стаў Пітэр Экерслі[en] (1922—1929). На 31 снежня 1922 г. прадпрыемства налічвала 4 супрацоўнікі. 18 сакавіка 1923 г. кіраўнік Галоўнага паштовага ведамства Вялікабрытаніі[en] Невіл Чэмберлен выдаў прадпрыемству дазвол на вяшчанне. У ліпені 1923 г. парламент надаў «БВК» манаполію на радыёвяшчанне ў Брытаніі, якая дзейнічала да 8 кастрычніка 1973 года. На 31 снежня 1923 г. прадпрыемства налічвала 177 супрацоўнікаў. На канец 1924 г. «БВК» мела 20 радыёперадатчыкаў у Брытаніі і 465 супрацоўнікаў.

1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў сучасную назву «Брытанская вяшчальная карпарацыя» («БВК»). У лістападзе 1929 г. Джон Берд пачаў доследнае чорна-белае тэлевяшчанне на частотах «БВК» у Лондане, што мела 30-радковае разрозненне. 15 сакавіка 1932 г. «БВК» пераехала ў сучасную сядзібу ў Вяшчальны дом[en]. 25 снежня 1932 г., на Раство Хрыстова, брытанскі кароль Георг V (1910—1936) стаў першым манархам Брытаніі, які выступіў на радыё «БВК». На заморскія ўладанні зварот перадавала радыё «Імперская служба Бі-Бі-Сі», якую заснавалі 19 снежня 1932 года. 2 лістапада 1936 г. у лонданскім палацы Аляксандры «БВК» пачала штодзённае чорна-белае тэлевяшчанне з механічным 240-радковым разрозненнем, распрацаваным Бердам, і з электронным 405-радковым разрозненнем, распрацаваным у 1934 г. на прадпрыемстве «Электронная і музычная прамысловасці»[en] (Лондан). З 1937 г. пакінулі толькі тэлебачанне з электронным разрозненнем. У студзені 1938 г. «БВК» наняла егіпецкага радыёжурналіста Ахмада-Камаля Эфэндзі для стварэння вяшчання на арабскай мове. 29 студзеня 1942 г. адбыўся першы выпуск радыёперадачы «Дыскі незаселенага вострава»[en], якую да 1985 г. вёў Рой Пламлі[en]. 7 чэрвеня 1946 г. аднавілі тэлевяшчанне пасля перапынку з 1 верасня 1939 г., які пачаўся ў сувязі з Другой сусветнай вайной. «БВК» заставалася адзіным тэлевяшчальнікам у Брытаніі да верасня 1955 года.

19 ліпеня 1948 г. «БВК» упершыню пачала 68,5 гадзіны жывога тэлевяшчання з XIV летніх Алімпійскіх гульняў, што праходзілі ў Лондане да 14 жніўня. Паказ ажыццяўляўся для амаль 100 тыс. дамоў Брытаніі, якія мелі тэлевізары пераважна памерам 25 см на 20 см. 12 лютага 1950 г. у Торкі (графства Дэван, Англія) «БВК» стала адным з 23 дзяржаўных вяшчальнікаў, якія заснавалі Еўрапейскі вяшчальны саюз (Жэнева, Швейцарыя). У 1952 г. на «БВК» распрацавалі электронны апарат відэазапісу, які дазваляў запісаць да 15 хвілін відэа. У красавіку 1958 г. у лонданскім раёне Педзінгтан заснавалі Радыёгукавую майстэрню БВК[en] для вытворчасці гукавых эфектаў і электроннай музыкі. 16 кастрычніка 1958 г. пачаўся выпуск дзіцячай тэлеперадачы «Сіні Пётр»[en] (сцяг адплыцця), якая працягвала выходзіць на 2016 год. 29 чэрвеня 1960 г. у лонданскім раёне Хемерсміт адкрылі Тэлевізійны цэнтр БВК[en], які выкарыстоўваўся да 31 сакавіка 2013 года. 20 красавіка 1964 г. заснавалі тэлеканал «БВК2»[en] (англ.: BBC2), які першым у Еўропе 1 ліпеня 1967 года перайшоў на каляровае вяшчанне. У чэрвені 1967 г. «БВК» упершыню ажыццявіла жывое тэлевяшчанне праз амерыканскі спадарожнік «Тэлстар»[en] (бел.: Тэлезорка).

У студзені 1970 г. «БВК» заключыла дагавор аб супрацы з Адкрытым універсітэтам (Мілтан-Кінс, графства Бакінгемшыр), што дазволіла стварыць ранішнія і вячэрнія перадачы на аснове пісьмовых падручнікаў для дыстанцыйнага навучання. У верасні 1974 г. на тэлебачанні «БВК» запусцілі першы тэлетэкст Сіфекс[en], які працягваў выкарыстоўвацца да 23 кастрычніка 2012 года. 9 лістапада 1997 г. запусцілі кругласутачны тэлеканал «БВК Навіны 24»[en]. У снежні 1997 г. запусцілі ўласны вэб-сайт. 23 верасня 1998 г. адкрылі першы лічбавы тэлеканал «БВК Выбар», які 9 лютага 2003 г. стаў называцца «БВК Тры»[en]. 11 сакавіка 2008 г. заснавалі тэлеканал «Арабскае тэлебачанне БВК»[en] на арабскай мове для замежнага вяшчання. 14 студзеня 2009 г. адкрыўся адпаведны тэлеканал «Персідскае тэлебачанне БВК»[en] для вяшчання на Афганістан, Іран, Таджыкістан і Узбекістан. 20 чэрвеня 2011 г. упершыню ажыццявілі жывы трохмерны паказ 125-га Уімблданскага турніра па тэнісе, які праводзіўся ў Лондане да 3 ліпеня.

У 2015 г. даход «Брытанскай вяшчальнай карпарацыі» склаў 4805,1 млн фунтаў стэрлінгаў, з іх £3735,4 млн (78 %) склалі падатковыя адлічэнні з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадач і адпаведных тэлепадпісчыкаў у Брытаніі. Рэшту (£1069,7 млн; 22 %) склалі продажы ўласных перадач за мяжой. Выдаткі на дзейнасць склалі £4914,3 млн, што прывяло да аперацыйных страт у £109,2 млн. За 2015 г. на 9 тэлеканалаў «БВК» выдаткавала £2367,8 млн (48 %), з іх на тэлеканал «БВК Адзін» (англ.: BBC One) пайшлі £1433,6 млн (29 %; 61 % выдаткаў на тэлеканалы). На 55 унутрыдзяржаўных радыёстанцый (10 агульнадзяржаўных, 5 краёвых і 40 мясцовых у Англіі) выдаткавалі 652,5 млн (13 %), з іх найбольш пайшло на «БВК Радыё 4»[en] — £115,7 млн (2 %; 18 % выдаткаў на радыё). На вэб-сайт у 2015 г. выдаткавалі £201 млн (4 %). Радыё «Сусветная служба Бі-Бі-Сі» атрымала £253,6 млн (5 %)[2].

Кіраўнікі

правіць

Зноскі

  1. "Абменны курс долара да фунта 31 сакавіка 2015 г. (1,4847)"(англ.). Банк Англіі. 31 сакавіка 2015. Праверана 3 ліпеня 2016.
  2. а б Энтані Хол, Рычард Уілсан (14 ліпеня 2015). "Поўная фінансавая справаздача за 2014—2015 гады" (PDF). Брытанская вяшчальная карпарацыя. Праверана 3 ліпеня 2016.

Спасылкі

правіць
  NODES