Прыгажуня бліскучая

(Пасля перасылкі з Calopteryx splendens)

Прыгажуня бліскучая (Calopteryx splendens) — від стракоз сямейства прыгажуняў.

Прыгажуня бліскучая

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calopteryx splendens Harris, 1782


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  52612
EOL  2866990

Апісанне

правіць

Страказа сярэдніх памераў (даўжыня брушка 34-39 мм, размах крылаў 30-35 мм). Галава, пярэдняспінка, брушка сіне-зялёныя або цёмна-сінія, бліскучыя. Крылы самцоў пасярэдзіне з бліскучай сіняй перавяззю, іх аснова і верхавіна празрыстыя. Цела самак залаціста-зялёнае, крылы бясколерныя з металічнымі зялёнымі папярочнымі жылкамі, птэрастыгма белая. У спакойным стане крылы складзены і падняты вертыкальна ўверх.

Пашырэнне

правіць

Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Афрыка. Даволі шырока распаўсюджана ў Беларусі.

Дарослыя асобіны часцей сустракаюцца па берагах рэк, ручаёў і іншых праточных вадаёмаў. Лічынкі — тыповыя рэафілы, патрабавальныя да чысціні вады і насычэння яе кіслародам. Жывуць сярод воднай расліннасці.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Стракозы з 2-гадовым цыклам развіцця. Імага паяўляюцца ў канцы вясны. Лёт да пачатку восені, часцей за ўсё каля вады. Яйкі адкладвае ў тканкі водных раслін на глыбіні да 1 м. Лічынкі падоўжныя з 3 хваставымі жабрамі і цёмнымі плямамі на целе, развіваюцца ў слабапраточных рэках і ручаях з глеістым дном і зараснікамі воднай расліннасці. Патрабавальныя да чысціні вады.

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  NODES
Idea 1
idea 1