Сэрцападобнікі
(Пасля перасылкі з Cardiidae)
Сэрцападобнікі (Cardiidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў з атрада Veneroida. Каля 30 родаў, больш за 250 відаў (гл.серыпес грэнландскі). Пашыраны ўсюды. Жывуць на мелкаводдзі, пераважна ў цёплых водах. Фільтратары. Буйныя віды ядомыя.
Сэрцападобнікі | |||||||||||||||||||||||||
Трыдакна гіганцкая | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Cardiidae Lamarck, 1809 | |||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьТаўстасценная ракавіна выпуклая, мае сэрцападобную форму. Дасягаюць у даўжыню да 10 см, маюць рэбры, у некаторых відаў ёсць шыпы. Нага добра развітая, з яе дапамогай малюскі не толькі перасоўваюцца і хутка закопваюцца ў грунт, але і падскокваюць на некалькі сантыметраў над дном, калі адчуваюць небяспеку. Сілкуюцца планктонам і дэтрытам. У адрозненне ад большасці малюскаў з'яўляюцца гермафрадытамі і могуць хутка размнажацца.
З'яўляюцца аб'ектам здабычы.
Класіфікацыя
правіць- Acanthocardia
- Acrosterigma
- Americardia
- Cardium
- Cerastoderma
- Clinocardium
- Corculum
- Ctenocardia
- Dinocardium
- Discors
- Fragum
- Fulvia
- Hypanis
- Laevicardium
- Lophocardiium
- Lunulicardia
- Lyrocardium
- Microcardium
- Nemocardium
- Papyridea
- Parvicardium
- Plagiocardium
- Pratulum
- Ringicardium
- Serripes
- Trachycardium
- Trigoniocardia
Літаратура
правіць- Петрыкаў А. М. Сэрцападо́бнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сердцеви́дки // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 296. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)