Financial Times (беларус. Файнэншэл таймс) — міжнародная дзелавая газета, выдаецца на англійскай мове ў 24 гарадах свету з агульным накладам да 360 тыс. экзэмпляраў. Штаб-кватэра галоўнай рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане. Належыць медыя-холдынгу Pearson PLC і спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін са свету фінансаў і бізнесу.

Financial Times
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Financial Times[2]
Тып штодзённая газета[d]
Фармат шырокафарматная[d]
Уладальнік Pearson PLC
Выдавец Nikkei Inc.[d][3]
Краіна
Рэдактар Lionel Barber
Галоўны рэдактар Roula Khalaf[d][4] і Lionel Barber[d][5]
Заснавана 9 студзеня 1888
Палітычная прыналежнасць манетарызм, неалібералізм
Мова англійская
Перыядычнасць 1 суткі
Галоўны офіс One Southwark Bridge
London Borough of Southwark, SE1 9HL
020 7873 3000 United Kingdom
Тыраж 356 194 [1]
ISSN 0307-1766
Вэб-сайт ft.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваная ў 1888 годзе братамі Шэрыданамі, Financial Times на працягу многіх гадоў спаборнічала з чатырма іншымі газетамі, прысвечанымі фінансам. У 1945 г. яна паглынула апошнюю з іх, Financial News (выпускалася з 1884). З 2000 года выходзіць таксама версія на нямецкай мове — Financial Times Deutschland.

Financial Times належыць да групы так званых "якасных выданняў" (qualities), да якіх адносяць газеты з шаноўнай гісторыяй, такія як The Times, The Guardian і г. д. Цікавай асаблівасцю газеты з’яўляецца тое, што яе традыцыйна друкуецца на рыжаватай паперы.

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES
INTERN 1