Паўль фон Гіндэнбург

нямецкі палітык
(Пасля перасылкі з Paul von Hindenburg)

Паўль Лю́двіг Ганс Анто́н фон Бенекендо́рф унд фон Гі́ндэнбург (ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg; 2 кастрычніка 1847 — 2 жніўня 1934) — нямецкі вайсковы і палітычны дзеяч. Бачны камандуючы Першай сусветнай вайны: галоўнакамандуючы на Усходнім фронце супраць Расіі (19141916), начальнік Генеральнага штаба (19161919). Прускі генерал-фельдмаршал (2 лістапада 1914). Рэйхспрэзідэнт Германіі (19251934). Першы і адзіны ў гісторыі Германіі чалавек, абраны кіраўніком дзяржавы на ўсенародных выбарах. З сям’і прускага афіцэра.

Паўль Людвіг Ганс Антон фон Бенекендорф унд фон Гіндэнбург
Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg
Сцяг2-і рэйхспрэзідэнт Веймарскай рэспублікі
12 мая 1925 — 2 жніўня 1934
Папярэднік Фрыдрых Эберт
Пераемнік пост скасаваны,
Адольф Гітлер (фюрар і канцлер)
Нараджэнне 2 кастрычніка 1847(1847-10-02)[2][3][…]
Смерць 2 жніўня 1934(1934-08-02)[5][2][…] (86 гадоў)
Месца пахавання
Род фон Бянекендорф унд фон Гіндэнбург[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Paul Ludwig Hans Anton von Beneckendorff und von Hindenburg
Бацька Hans Robert Ludwig von Beneckendorff und von Hindenburg[d][6]
Маці Luise Schwickart[d][6]
Жонка Gertrud Wilhelmine von Hindenburg[d]
Дзеці Оскар фон Гіндэнбург[d] і Irmengard Pauline Louise Gertrud von Brockhusen[d]
Веравызнанне лютэранін[1]
Партыя Германская партыя Цэнтра
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Пруская армія
Званне генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Maria Theresa Order of Maria Theresa I Order of Saint Stephen of Hungary Imtiyaz Medal рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла Pour le Mérite Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа Вялікі крыж ордэна Крыжа Свабоды
зорка Вялікага Крыжа Жалезнага крыжа
Вялікі крыж Жалезнага крыжа Large Military Merit Medal Military Merit Cross I. Class

ганаровы доктар Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Sankt Andreasberg[d] (4 красавіка 1933)

honorary citizen of Paderborn[d] (1933)

ганаровы доктар Грацкага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Bonn[d] (1933)

ганаровы грамадзянін Берліна[d]

honorary doctor of the University of Königsberg[d]

ганаровы доктар Рэйнскага ўніверсітэта Фрыдэрык-Гіём у Боне[d]

ганаровы доктар Урацлаўскага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Nuremberg[d] (1932)

honorary citizen of Coburg[d] (191729 красавіка 2021)

ганаровае грамадзянства[d] (27 красавіка 1933)

Жалезны крыж 1-га класа Жалезны крыж 2-га класа

ганаровае грамадзянства[d] (1 мая 1934)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Падчас Першай сусветнай вайны з канца жніўня 1914 г. камандаваў 8-й арміяй ва Усходняй Прусіі, з лістапада — войскамі ўсяго Усходняга фронту. Усім нацыянальнасцям акупіраваных тэрыторый, у т.л. беларусам, даў дазвол на культурную дзейнасць, адкрыццё нацыянальных школ, выданне газет на роднай мове. З жніўня 1916 г. начальнік Генеральнага штаба, фактычна галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Германскай імперыі.

Рэйхспрэзідэнт Германіі (1925—1934). Падтрымліваў ваенна-манархічныя і правыя арганізацыі. У 1933 г. даручыў фюрару нацыянал-сацыялістаў А. Гітлеру сфарміраваць урад.

21 сакавіка 1933 г., у Дзень Патсдама адбыўся сімвалічны поціск рукі Гіндэнбурга і Гітлера ў гарнізоннай царкве ў Патсдаме, азначала пераемнасць нацызму традыцыям старой прускай арміі. Аднак у красавіку 1933 года Гіндэнбург запярэчыў супраць нацысцкага праекта закона аб дзяржаўнай службе і настаяў, каб са службы не звальняліся яўрэі-ветэраны Першай сусветнай вайны (Гітлер лічыў, што такіх не было) і яўрэі, якія знаходзіліся ў вайну на грамадзянскай службе.

Улетку 1934 года пасля «ночы доўгіх нажоў» адправіў Гітлеру падзякавальную тэлеграму. Пасля смерці Гіндэнбурга Гітлер адмяніў пост рэйхспрэзідэнта і прыняў на падставе вынікаў рэферэндуму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы сам, выбраўшы сабе тытул «Фюрар (правадыр) і рэйхсканцлер».

Пасмертная слава

правіць
 
Магіла Гіндэнбурга ў Марбургу

Пасля смерці рэйхспрезідэнта Гітлер усяляк заахвочваў распаўсюджванне яго культа. Яго прах быў пахаваны (насуперак волі самога нябожчыка) ў Таненбергскім мемарыяле. У гонар Гіндэнбурга быў названы, сярод іншага, нямецкі пасажырскі дырыжабль, які пацярпеў катастрофу ў ЗША ў 1937 годзе.

Пры набліжэнні савецкіх войскаў да Таненберга немцы вывезлі прах яго (і жонкі) у Заходнюю Германію. Ён быў перапахаваны ў царкве Святой Лізаветы  (ням.) ў Марбургу.

Зноскі

  1. Віртуальная манархія фельдмаршала Гіндэнбурга
  2. а б Paul von Hindenburg // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Paul Hindenburg // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Гинденбург Пауль фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Гинденбург Пауль фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES