Skype

сервіс, які забяспечвае шыфраваную галасавую сувязь праз Інтэрнэт паміж камп'ютарамі

Skype (чытаецца Скайп) — бясплатнае прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам, для забеспячэння шыфраванай галасавой сувязі праз Інтэрнэт паміж камп’ютарамі (VoIP), а таксама мае набор платных паслуг для сувязі з абанентамі звычайнай тэлефоннай сеткі.

Skype
Выява лагатыпа
Тып VoIP-сэрвіс, сафтфон, IM
Аўтар Niklas Zennström[d] і Janus Friis[d]
Распрацоўшчык Skype Technologies[d]
Напісана на CodeGear Delphi / Objective-C (Mac OS X/iPhone/Nintendo DSi) / C++ с Qt4 (Linux)
Інтэрфейс Qt[d]
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d], англійская, грэчаская мова і руская
Першы выпуск жнівень 2003[1]
Апошняя версія

5.5.0.114 — 23 жніўня 2011 (Windows),
5.2.0.1572 — 26 ліпеня 2011 (Mac OS X),
2.1.0.46 — 5 жніўня 2011 (Android),
2.0.0.5/2.0.0.6 — 21 красавіка 2011 (Symbian?),
3.0.1 — 10 лютага 2011 (iOS),
3.0.0.256 — 29 чэрвеня 2009 (Windows Mobile),

3.90 — 31 студзеня 2008 (PSP)
Бэта-версія 2.2.0.35 Beta — (Linux x86)
Ліцэнзія Freeware
Сайт skype.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праграма таксама дазваляе здзяйсняць канферэнц-званкі (да 25 галасавых абанентаў, уключаючы ініцыятара), відэазванкі, а таксама забяспечвае перадачу тэкставых паведамленняў і файлаў.

Праграмныя кліенты Skype выпушчаныя для аперацыйных сістэм[2]: Windows, Mac OS X, GNU/Linux, iOS, Windows Mobile, Google Android, PSP, Symbian.

Платформы

правіць

Існуюць версіі Skype для Linux, Mac OS X, iOS (iPhone, iPod touch і iPad), Microsoft Windows (2000, XP, Vista, 7, Windows Mobile, Windows Phone), PlayStation Portable, Symbian OS, Java (мабільных тэлефонаў), Android[3].

У лютым 2010 года Skype спыніў распрацоўку і падтрымку кліентаў для Windows Mobile і Skype Lite для Java. Адпаведныя версіі прыбраны з сайта Skype.[4][5][6]

Зноскі

Спасылкі

правіць
Сайты і рэсурсы
Артыкулы
  NODES