split
split — каманда, якая капіруе файл, разбіваючы яго на асобныя файлы вызначанай даўжыні. У якасці аргументаў ёй трэба ўказаць імя крынічнага файла і прэфікс імён выніковых файлаў. Імёны выніковых файлаў будуць складацца з гэтага прэфікса і двух дадатковых літар аа, ab, ас і г. д. (без прабелаў і кропак паміж прэфіксам і літарамі). Калі прэфікс імёнаў файлаў не зададзены, то прадвызначана ўжываецца х, так што выніковыя файлы будуць звацца хаа, xab і г. д.
Скласці атрыманыя фрагменты ў зыходны файл можна камандай cat
Ужыванне
правіцьsplit [OPTION] [INPUT [PREFIX]]
прадвызначаны памер часткі роўны 1000 радкоў, а PREFIX роўны «x». Калі імя уваходнага файла (INPUT) зададзены як «-», то чытаецца стандартны увод.
Аргументы, абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх:
- -a, --suffix-length=Н
- выкарыстоўваць суфіксы даўжыні Н (прадвызначана 2)
- -b, --bytes=КОЛЬКАСЦЬ
- запісваць у кожны выходны файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ байтаў
- -C, --line-bytes=КОЛЬКАСЦЬ
- запісваць не больш зададзенай КОЛЬКАСЦі байтаў з радка
- -d, --numeric-suffixes
- ужываць лікавыя, а не літарныя суфіксы
- -l, --lines=КОЛЬКАСЦЬ
- запісваць у кожны выніковы файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ радкоў
- --verbose
- друкаваць паведамленні ў стандартны паток памылак перад дкрыццём чарговага выходнага файла
- --help
- паказаць гэтую даведку і выйсці
- --version
- паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці
Пры заданні колькасці байтаў можна ўжываць суфікс: b азначае 512b, k — 1kb, m — 1Mb.