Франц Адам фон Вальдштайн
Граф Франц дэ Паула Адам фон Вальдштэйн (ням.: Franz Adam von Waldstein, 1759, Вена — 1823, Багемія) — аўстрыйскі батанік з графскага роду Вальдштайнаў.
Франц Адам фон Вальдштайн | |
---|---|
ням.: Franz Adam von Waldstein | |
Нараджэнне |
14 лютага 1759 |
Смерць |
24 мая 1823 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Franz de Paula Adam Norbert Wenzel Ludwig Valentin von Waldstein |
Бацька | Эмануэль Філіберт фон Вальдштайн-Вартэнберг[d] |
Маці | Марыя-Ганна Ліхтэнштэйн[d] |
Член у | |
Дзейнасць | батаніка і фларыстыка[d] |
Званне | салдат |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Waldst.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
У маладосці быў рыцарам Мальтыйскага ордэна і неаднаразова ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях, галоўным чынам супраць турак.
У 1789 годзе захапіўся батанікай. На працягу сямі гадоў працаваў разам з Паулем Кітайбелем[2] падарожнічаў разам з ім па Венгрыі, збіраючы ўзоры раслін, часам адцягваючыся для ўдзелу ў бітвах. Стаў сааўтарам Кітайбеля па трохтомніку «Апісанні і малюнкі рэдкіх раслін Венгрыі» (лац.: «Descriptiones et icones plantarum rariarum Hungariae», Вена, 1803—1812).
Атрымаўшы ў спадчыну маёнтак у Багеміі, ён заснаваў там школы для юнацтва і склаў багатую батанічную калекцыю, завешчаную ім потым Чэшскаму музею ў Празе[2].
Імем Вальдштайна названыя
правіцьWaldsteinia — род растений из семейства Ружавыя (Rosaceae)
Віды:
Зноскі
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Waldstein, Franz de Paula Adam Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 52. — S. 234.
- ↑ а б Вальдштейн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.