Ć
Літара лацінкі Ćć | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Лацінскі алфавіт | ||||||
A | B | C | D | E | F | G |
H | I | J | K | L | M | N |
O | P | Q | R | S | T | U |
V | W | X | Y | Z | ||
Дадатковыя і варыянтныя знакі | ||||||
À | Á | Â | Ã | Ä | Å | Æ |
Ā | Ă | Ą | Ç | Ć | Ĉ | Ċ |
Č | Ð,ð | Ď,ď | Đ,đ | È | É | Ê |
Ë | Ē | Ė | Ę | Ě | Ə | Ĝ |
Ğ | Ġ | Ģ | Ƣ | Ĥ | Ħ | Ì |
Í | Î | Ï | Ī | Į | İ,i | I,ı |
IJ | Ĵ | Ķ | Ĺ | Ļ | Ľ | Ł |
Ñ | Ń | Ņ | Ň | Ò | Ó | Ô |
Õ | Ö | Ø | Ő | Œ | Ơ | Ŕ |
Ř | ß | ſ | Ś | Ŝ | Ş | Š |
Þ | Ţ | Ť | Ù | Ú | Û | Ü |
Ū | Ŭ | Ů | Ű | Ų | Ư | Ŵ |
Ý | Ŷ | Ÿ | Ź | Ż | Ž | Ƶ |
Ć,ć — літара шэрагу ўсходне- і паўднёваеўрапейскіх лацінскіх алфавітаў. Утвораная ад літары C з дапамогай акуту. Ужываецца ў польскім, верхнялужыцкім і ніжнялужыцкім, сербскім, харвацкім, баснійскім, вілімавіцкім алфавітах, лацінскіх варыянтах беларускага, македонскага і сербскага алфавітаў. З'яўляецца чацвёртай літарай у беларускім лацінскім алфавіце, ува ўсіх астатніх — пятай.
Упершыню ўзнікла ў польскай абэцэдзе, адкуль у ХІХ ст. была запазычаная іншымі мовамі. У беларускай, вілімавіцкай і польскай мове адпавядае кірылічнаму «ць», у паўднёваславянскіх — Ћ. Апроч таго, у македонскай мове часам адпавядае літары Ќ. Можна перадавацца ў кірыліцы і як «Ч».