Ёсеф Сук
Ёсеф Сук (чэшск.: Josef Suk; 4 студзеня 1874, Кршэчавіцы, Чэхія — 29 мая 1935) — чэшскі кампазітар, скрыпач, педагог. Вучань і зяць (муж дачкі) Антаніна Дворжака, дзед скрыпача Ёсефа Сука.
Ёсеф Сук | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1935[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Otilie Suková[d] |
Дзеці | Josef Suk[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Антанін Леапольд Дворжак, Антанін Беневіц і Карэл Штэкер |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера і сімфонія |
Выхаванцы | Jaroslav Ježek[d], Klement Slavický[d], Pavel Bořkovec[d], Багуслаў Марціну, Q109483563? і Вальтэр Зюскінд |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Конкурс мастацтваў | ||
Срэбра | Лос-Анджэлес 1932 | Музыка |
Біяграфія
правіцьВучыўся у 1885—1892 гадах у Пражскай кансерваторыі. Вучань А. Беневіца, К. Штэкера, А. Дворжака. У 1891—1933 гадах другая скрыпка ў складзе знакамітага «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. З 1922 прафесар Пражскай кансерваторыі, у 1924—1926 і з 1933 яе дырэктар.
Творчасць
правіцьУ кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б. Сметаны, А. Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімфанічная паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з аркестрам (1903), фартэпіянныя п'есы.
У 1932 годзе за сачыненне «У новае жыццё» кампазітар быў ганараваны сярэбранага медалю ў Конкурсе мастацтваў на X Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе (намінацыя — музыка). Залаты медаль у гэтай намінацыі не быў прысуджаны.
Сярод вучняў — Багуслаў Марціну і Павел Боркавец.
Зноскі
- ↑ а б Josef Suk // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Г. Риман Чешский квартет // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1408.
Літаратура
правіць- Сук Іосеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сук Йозеф // Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 348—349. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсеф Сук