Ілінойс
Ілінойс (англ.: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140 998 км². Насельніцтва — 12 910 409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага. Іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.
Ілінойс | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Illinois | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Illinois[d][1] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 3 снежня 1818 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
191 м | ||
Часавы пояс | CDT[d] і America/Chicago[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-IL | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (англ.: Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (англ.: State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).
Геаграфія і клімат
правіцьШтат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, з Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыянай праходзіць па рацэ Уобаш.
У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёр.
Умерана кантынентальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.
Вядомыя асобы
правіць- Карл Сэндберг (1878—1967) — амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст.
- Роберт Уодлаў (1918—1940) — паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, самы высокі чалавек у сусветнай гісторыі.
- Рэй Брэдберы (1920—2012) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.
- Марлі Мэтлін (нар. 1965) — амерыканская актрыса.
- Альфрэд Сцёртэвант (1891—1970) — амерыканскі генетык, адзін з заснавальнікаў храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ https://www2.illinois.gov/Pages/about/StateSong.aspx
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
Літаратура
правіць- Ілінойс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).