Імажызм
рух у паэзіі XX стагоддзя
Імажызм (ад англ.: image - вобраз) — школа ў англамоўнай паэзіі пачатку 20 ст. Аўтарам тэрміна «Імажызм» быў, верагодна, Эзра Паўнд (1885-1972), які прымяніў яго да творчасці групы паэтаў, куды ўваходзіў і ён сам.
Асноўныя прадстаўнікі імажызму - паэты Р.Олдынгтан, Э.Паўнд, Э.Лоўэл, Ф.Флінт, Д.Флетчэр і інш.
У 1915 годзе ў ЗША выйшаў зборнік «Паэты-імажысты», у маніфесце якога былі выкладзены шэсць прынцыпаў імажызму:
- дакладнае выкарыстанне штодзённай мовы без непатрэбных упрыгажэнняў;
- разнастайнасць вершаваных памераў, перавага навізны;
- свабода і разнастайнасць тэм;
- свабоднае выкарыстанне вобразаў, якое Паўнд вызначаў як «узнаўленне інтэлектуальна-эмацыянальнага комплексу ў дадзены момант часу»;
- дакладнасць і яснасць уздзейнічаючых уражанняў;
- пераадоленне расплыўчатасці з дапамогай канцэнтрацыі свядомасці.
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6