Іў Рашэ
Іў Рашэ (фр.: Yves Rocher; 7 красавіка 1930 — 26 снежня 2009) — французскі прадпрымальнік, заснавальнік вядомай карпарацыі Yves Rocher, якая носіць яго імя і вырабляе «раслінную касметыку». Па задумцы Рашэ, яго прадукцыя павінна была стварацца з прыродных інгрэдыентаў і быць даступнай шырокаму колу спажыўцоў.
Іў Рашэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Yves Rocher | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Jacques Rocher[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1930[1] |
||||||
Смерць |
26 снежня 2009[3] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Jacques Rocher[d] і Daniel Rocher[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марка Yves Rocher была створана ў 1959 годзе, а першы яго магазіны адкрыліся ў 1969-м — да гэтага тавары рассылаліся поштай. Станам на 2009 год у кампаніі працуюць 15 тысяч чалавек па ўсяму свету, прадпрыемства Yves Rocher размешчаныя ў трох дзясятках краін, і кампанія мае абарачэнне ў два мільярды еўра.
Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці, Рашэ займаўся грамадскай працай: цягам 46 гадоў, з 1962-га па 2008-ы, ён займаў пасаду мэра ў сваім родным горадзе Ля-Гасылі ў Брэтані.
Афіцэр (1992) і камандор (2007) Ордэну Пачэснага легіёна.
Зноскі
- ↑ Yves Rocher // GeneaStar
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #110915151 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ http://www.reuters.com/article/idUSTRE5BP19520091226
- ↑ https://deces.matchid.io/search?advanced=true&ln=yves&fn=rocher&bd=1930&dd=2009