Ага
А́га (Bufo marinus) — адна з самых буйных рапух. Сустракаецца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Ага | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Bufo marinus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня яе цела да 25 см (звычайна 15-17 см), вага — больш за кілаграм. Самцы крыху драбнейшыя за самак. Скура агі моцна арагавелая, папілонападобная. Афарбоўка някідкая: зверху цёмна-бурая або шэрая з вялікімі цёмнымі плямамі; чэрава жаўтаватае, з частымі бурыми плямінкамі. Характэрныя вялікія калявушныя залозы па баках галавы, якія выпрацоўваюць атрутны сакрэт, і касцяныя надвочныя грабяні. Скураныя перапонкі ёсць толькі на задніх лапах. Мае найбольш развітыя сярод земнаводных лёгкія.
Асаблівасці біялогіі
правіцьАктыўная ноччу. Вельмі пражэрлівая: корміцца насякомымі, малюскамі і іншымі дробнымі жывёламі.
Самка адкладвае да 35 тыс. ікрынак.
Выкарыстанне чалавекам
правіцьРазводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу, завезена ў Вест-Індыю, Аўстралію, Японію, на Гавайскія астравы, Новую Гвінею, Тайвань, Філіпіны і інш.
Атрутнымі выдзяленнямі скурных залоз агі змазваюць наканечнікі стрэл.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).