Тэатр «Адэон» (фр.: Théâtre de l’Odéon, поўная сучасная назва — Odéon-Théâtre de l'Europe) — адзін з шасці французскіх нацыянальных тэатраў.

Odéon-Théâtre de l'Europe
Тэатр «Адэон»
Тэатр «Адэон»
Заснаваны 9 красавіка 1782 года
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Сцяг Францыі 2, rue Corneille, VI акруга, Парыж, Францыя
Адрас 2 rue Corneille
Архітэктар Шарль дэ Ваі[d][2] і Мары-Жазеф Пейр[d][2]
Умяшчальнасць 800
Дырэктар Люк Бонды
Сайт www.theatre-odeon.eu
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месцазнаходжанне

правіць

Тэатр месціцца ў будынку №2 па Rue Corneille (вуліца Карнеля) і знаходзіцца ў шостай акрузе Парыжа, на левым беразе Сены, побач з Люксембургскім садам. Бліжэйшая да тэатра станцыя метроOdéon (Адэон).

Гісторыя тэатра

правіць
 
Фасад першага будынка

Паходжанне назвы

правіць

Назва «Адэон» паходзіць ад старажытнагрэчаскага слова «odeum» і абазначае "месца для музычных паказаў і спаборніцтваў".

Адкрыццё

правіць
 
Палаючы Адэон падчас пажару 1818 года

Будынак тэатра быў пабудаваны ў перыяд паміж 1779 і 1782 гадамі ў парку пры былым асабняку Кандэ ў стылі класіцызму па праекту Шарля дэ Ваі і Мары-Жазэфа Пейра ў якасці часовага памяшкання для тэатра Камеды Франсэз. Тэатр «Адэон» быў адкрыты каралевай Марыяй Антуанетай 9 красавіка 1782 года. У 1784 годзе тут адбылася прэм'ера п'есы П'ера Бамаршэ «Вар'яцкі дзень, або Вяселле Фігаро».

Падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі тэатр спачатку зачынілі, а пасля зноў адкрылі ў якасці палітычнай трыбуны.

Другі і трэці будынкі

правіць
 
Афіша тэатра ў выкананні Эжэна Грасэ, 1890

У 1808 годзе пасля рэканструкцыі, праведзенай Жанам-Франсуа Шальгрэнам (архітэктарам Трыумфальнай аркі), тэатр афіцыйна змяніў назву на «Тэатр Імператрыцы» (Théâtre de l'Impératrice), але жыхары горада па-ранейшаму працягвалі называць яго Адэонам. Будынак быў зруйнаваны падчас пажару ў 1818 годзе.

Трэці будынак, які спраектаваў П'ер Тама Барагэ і які захаваўся да нашых дзён, быў адкрыты ў верасні 1819 года.

У 1960-я падчас кіраўніцтва Жана Баро менавіта ў Адэоне ўпершыню ў Парыжы былі пастаўлены п'есы Сэмюэла Бэкета, Эжэна Іанэска, Жана Жэнэ. У той час Адэон меў афіцыйную назву «Тэатр Францыі».

Сучаснасць

правіць

У 1990 годзе Адэон атрымаў назву «тэатр Еўропы». З'яўляецца чальцом Саюза тэатраў Еўропы. Акрамя свайга прамога прызначэння, тэатр таксама выконвае ролю музея тэатральнага мастацтва.

Да 2011 года пасаду дырэктара тэатра паспяхова занімаў Аліўе Пі, але, згодна з пастановай ураду, ён быў звольнены. Цяперашні дырэктар тэатра — Люк Бонды (з сакавіка 2012 года).

Зноскі

  NODES