Акадэмія
установа вышэйшай адукацыі
Акадэмія (грэч. Ἀκαδήμεια, лац.: Academia) — найменне навуковых устаноў (акадэміі навук) і навучальных устаноў[1][2].
Словам «акадэмія» называлася філасофская школа, якая была заснавана Платонам у 387 годзе да н. э. і размяшчалася ў аднайменным садзе (святы аліўкавы гай) каля горада Афіны. Мясцовасць была так названа ў гонар міфічнага героя Акадэма (Ἀκάδημος)[2][3].
Акадэмія праіснавала на сваім гістарычным месцы з 385 года да н. э. па 529 год н. э. Яна была зачынена імператарам Юстыніянам I як апора паганства[4].
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б Акадэмія (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Философский словарь [Адо А. В. и др.] ; под ред. И. Т. Фролова 1988
- ↑ Академия // Католическая энциклопедия. — 2002.