Алтынтаг
Алтынта́г (Алтыншань); кіт.: 阿尔金山, уйг. ئالتۇن تاغ — «залатыя горы») — горны хрыбет у Цэнтральнай Азіі, паўночна-заходняе адгор’е горнай сістэмы Куньлунь. Размяшчаецца на захадзе Кітая, фарміруе натуральную мяжу Тыбецкага плато з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам і пустынь Гобі. Хрыбет праходзіць на поўдзень ад Лоб-Нора і Дуньхуана, аддзяляючы Тарымскую ўпадзіну з поўначы ад Цайдамскай катлавіны з поўдня.
Алтынтаг | |
---|---|
кіт. 阿尔金山, уйг. ئالتۇن تاغ | |
39°00′ пн. ш. 92°00′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цэнтральная Азія |
Горная сістэма | Куньлунь |
Даўжыня | 800 км |
Вышыня | 6161 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня хрыбта складае каля 800 км. Паўднёва-заходняя частка Алтынтага — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, максімальныя вышыня да 6161 м; паўночна-ўсходняя — кароткія масівы вышынёй больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная вышыня да 3000—3500 м.
Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны.
Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Найбольшая р. Чэрчэн з прытокамі. На перадгор’ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі.
Жывёльны свет: дзікі як, антылопы, кукуяманы і інш.
Літаратура
правіць- Алтынтаг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Алтынтаг // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Алтынтаг (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алтынтаг