Альвін Міташ
Альвін Міташ, поўнае імя — Паўль Альвін, сербалужыцкі варыянт — Павал Альвін Міташ (ням.: Alwin Mittasch, в.-луж.: Alwin Pawol Mitaš; 27 снежня 1869, вёска Дажын, Лужыца, Германія — 4 чэрвеня 1953, Гайдэльберг, Германія) — сербалужыцкі і нямецкі вучоны-хімік і прафесар.
Альвін Міташ | |
---|---|
в.-луж.: Alwin Mitaš | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1869[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1953[1][2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія[3] |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Вільгельм Фрыдрых Оствальд |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Каруса[d] (1942) Bunsen Medal[d] (1929) медаль Эміля Фішэра[d] (1927) прэмія Фрэзеніуса[d] (1927) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 снежня 1869 года ў шматдзетнай сям'і настаўніка ў лужыцкай вёсцы Дажын у ваколіцах горада Лібій. У 1883 годзе паступіў у педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1889 годзе. З 1889 па 1982 год працаваў памочнікам настаўніка ў народных школах у лужыцкіх вёсках Клюкш і Комары. З 1892 года працаваў настаўнікам у Лейпцыгу. Наведваў лекцыі на хімічным факультэце Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1895 годзе паступіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога быў асістэнтам у фізіка-хімічным інстытуце, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Вільгельма Оствальда. У 1901 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне хіміі. У 1903 годзе працаваў аналітычным хімікам на шахтах каля Стольберга і з 1904 года — у даследчай лабараторыі на Бадэнскай содава-анілінавай фабрыцы (BASF) у Людвігсхафене, дзе быў асістэнтам Карла Боша. З 1921 г. па 1933 год быў дырэктарам хімічнай лабараторыі ў Опаў. У 1933 годзе пасля смерці старэйшага сына выйшаў на пенсію і жыў у Гайдэльбергу да сваёй смерці ў 1953 годзе.
Яго імем названая вуліца ў Гайдэльбергу.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ сваёй даследчай дзейнасці займаўся каталізатарамі. У 1911 годзе разам з Карлам Бошам удзельнічаў у вынаходстве апарата па сінтэзу аміяку. Зарэгістраваў каля 80 вынаходак. За сваю навуковую дзейнасць атрымаў ганаровае званне доктара хіміі.
Сачыненні
правіць- Über die chemische Dynamik des Nickelkohlenoxyds. Дысертацыя, Leipzig 1902.
- Kurze Geschichte der Katalyse in Praxis und Theorie. 1939.
- Von der Chemie zur Philosophie. Ausgewählte Schriften und Vorträge. 1948.
- Geschichte der Ammoniaksynthese. Verlag Chemie, Weinheim 1951.
- Erlösung und Vollendung. Gedanken über die letzten Fragen. 1953.
Зноскі
- ↑ а б Alwin Mittasch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Alwin Mittasch // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117063371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
Літаратура
правіць- Rudolf Heinrich, Mittasch, Alwin, Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 17, Duncker & Humblot, Berlin 1994, ISBN 3-428-00198-2, S. 574-576
- Jan Cyž: Mitaš, Alwin. W: Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 380sl.
Спасылкі
правіць- Бібліяграфія (ням.)
- Mittasch, Paul Alwin (ням.)