Алья́с[1][2][3], альва́с[2][3] або ало́э[1][4][5][2](Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.

Альяс

Альяс дрэвападобны (Aloe arborescens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aloe L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42772
NCBI  25641
EOL  39863588
GRIN  g:440
IPNI  23960-1

Апісанне

правіць

Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — альяс дрэвападобны (Aloe arborescens) і альяс вера (Aloe vera), які ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.

Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.

Распаўсюджанне

правіць

Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым уласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды альясу былі натуралізаваны ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Альяс быў завезены іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзіўся на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.

Некаторыя віды

правіць

Выкарыстанне

правіць

Высушаны сок з лісця некаторых відаў альясу (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[6]. У некаторых выпадках сок з лісця альясу можа выклікаць дэрматыты[7]

Крыніцы

правіць
  1. а б ТСБМ 1977.
  2. а б в Раслінны свет 2001.
  3. а б ТСБЛМ 2016.
  4. ЭПБ 1983.
  5. БелЭн 1996.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  7. Бесараб С. В. АЛОЭ или Разрушаем иллюзии детства // Хабр — habr.com, 14 октября 2021, 00:52

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Алоэ: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  NODES
Done 1